Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2011: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
 
'''[[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры|Адкрыты чэмпіянат Уэльса]] 2011''' ({{lang-en|Welsh Open 2011}}, таксама вядомы як ''Wyldecrest Park Homes Welsh Open 2011'' — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па [[снукер]]ы, які праходзіў з 14 па 20 лютага 2011 года на арэне [[Ньюпарт Цэнтр]], у [[Ньюпарт|Ньюпарце]], [[Уэльс]]. Турнір стаў дваццатым розыгрышам [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры|адкрытага чэмпіянату Уэльса]], які праводзіцца штогод з [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 1992|1992 году]]. Кампанія [[Wyldecrest Park Homes]] упершыню спансавала [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры|турнір]]. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £201,500 (на £24,000 менш, чым у мінулым годзе), з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
 
Пераможцам турніру стаў [[Джон Хігінс]] з [[Шатландыя|Шатландыі]], які перайграў на свяім шляху да тытула [[Джэк Лісоўскі|Джэка Лісоўскі]] (4:3), [[Дэйв Харальд|Дэйва Харальда]] (4:1), [[Мэцью Стывенс]]а ў чвэрцьфінале (5:3), [[Алістэр Картэр|Алістэра Картэра]] ў паўфінальным матчы (6:2) і [[Шатландыя|свайго суайчынніка]] [[Стывен Магуайр|Стывена Магуайра]] ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 35-гадовы шатландзец выйграў свой другі запар і трэці ў кар'еры тытул [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса|адкрытага чэмпіянату Уэльса]], зраўняўшыся па колькасці перамог з рэкардсменам [[Стывен Хендры|Стывенам Хендры]], 23-ці рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэці прафесійны турнір у [[Снукерны сезон 2010/2011|сезоне]] (пасля [[Чэмпіянат Рура па снукеры 2010|чэмпіянату Рура]] і [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2010|чэмпіянату Вялікабрытаніі]]).
 
== Прызавыя грошы ==