Прыбужская раўніна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
Праз паўночную частку раўніны праходзіць [[водападзел]] паміж рэкамі басейну [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. Самая вялікая рака — [[Заходні Буг]] з прытокамі [[Рака Лясная|Лясная]] і [[рака Пульва]]. Па тэрыторыі Прыбужскай раўніны працякаюць рэкі [[Рака Белая (басейн Заходняга Буга)|Белая]], [[Нараў]] з [[Рака Нараўка|Нараўкай]], [[рака Ясельда]] і канал [[Вінец]].
 
Лясістасць невялікая (9,7 %), за выключэннем паўночнай ускраіны, дзе знаходзіцца вялікая частка [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]]. Захаваліся пераважна сасновыя лясы. Па раўніне праходзіць паўднёвая мяжа суцэльнага распаўсюджвання [[елка|елкі]]: [[вёска Бушмічы]] — [[горад Камянец]] — [[вёска Рэчыца]] Камянецкага раёна — [[вёска Шчарчова]] — [[Вёска Гарадзечна, Пружанскі раён|вёска Гарадзечна]] Пружанскага раёна. Сустракаюцца дубравы з прымессю сасны, елкі, ясеня, распаўсюджаны вытворныя бародаўчата-бярозавыя лясы.
 
Найбуйнейшыя балотныя масівы: [[балота Дзікое]], [[ХарэўскаеХараўское балота]], [[Дзікі Нікар]]. Разараныя 50 % тэрыторыі на поўдні і 25 % на поўначы.
 
На тэрыторыі раўніны знаходзяцца: [[Нацыянальны парк Белавежская пушча]], гідралагічны заказнік [[Дзікае, заказнік|Дзікае]], [[Міхалінска-Бярозаўскі заказнік|Міхалінска-Бярозаўскі]] біялагічны заказнік.
 
== Літаратура ==