Гульня тронаў (раман): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сусвет кнігі: арфаграфія
→‎Сусвет кнігі: арфаграфія
Радок 29:
Дзеянне цыкла разгортваецца ў выдуманым свеце. Асноўныя падзеі кнігі сканцэнтраваны на мацерыку [[Вестэрас, Песня Лёду і Агню|Вестэрас]], які паводле эканомікі, культуры і сацыяльнага ладу нагадвае Еўропу часоў [[Высокае Сярэднявечча|Высокага Сярэднявечча]], і часткова на больш усходнім кантыненце пад назвай [[Эсас]]<ref name="akran" />, які адрозніваецца этнічнай і геаграфічнай разнастайнасцю<ref name="kog" />{{rp|146}}. Вышэйшую знаць Вестэраса прынята называць Вялікімі Дамамі<ref name="zlot" />. Прыкладна за трыста гадоў да падзей «Гульні тронаў» дынастыя Таргарыенаў, выкарыстоўваючы трох [[дракон]]аў, заваявала ўсе землі Вестэраса ад Сцяны да паўднёвых берагоў Дорна і стварыла адзіную імперыю<ref name="history">{{cite web |url=http://www.mirf.ru/Articles/art3252.htm|title=Кривое зеркало. Историчность «Песни льда и пламени»|author=Дмитрий Злотницкий.|date=2009-02-01|publisher=[[Мир фантастики]]|accessdate=2015-04-28|lang=ru}}</ref>. [[Род Таргарыенаў]] паходзіць са старажытнай [[Валірыя|Валірыі]]. [[Эйган I Таргарыен|Эйган]] ажаніўся са сваімі сёстрамі, [[Вісенья Таргарыен|Вісеньяй]] і [[Рэйніс Таргарыен|Рэйніс]], і гэта традыцыя часта паўтаралася ў іх родзе. Дынастыя стала згасаць з гібеллю апошніх драконаў. Вар'яцтва [[Эйрыс II|Эйрыса II]] выклікала [[Паўстанне Роберта Баратэана|паўстанне]], якое апынулася паспяховым<ref name="zlot">{{cite web |url=http://www.mirf.ru/Articles/art434.htm|title=Миры. «Игра престолов»: Кто есть кто. Великие дома «Песни льда и пламени»|author=Дмитрий Злотницкий.|date=2005-12-27|publisher=[[Мир фантастики]]|accessdate=2015-05-07|lang=ru}}</ref>.
 
Род Баратэонаў, як лічыцца, паходзіць ад пабочнай галіны Таргарыенаў. Пасля звяржэння караля Шторму яны сталі лордамі Штармавога Канца. Чарнавалосыя і дужыя, БаратэаныБаратэоны доўгі час заставаліся вернымі кіруючай дынастыі. Прычынай проціборства стала каханая Роберта Баратэона [[Ліяна Старк]], выкрадзеная Рэегарам Таргарыенам, сынам Эерыса II. Роберт, быўшы правадыром паўстання, пасля перамогі ўзышоў на трон Сямі каралеўстваў, але стаў нікуды не вартым кіраўніком. Светлавалосыя Ланістэры былі самым багатым родам з усіх Вялікіх Дамоў. Яны кіруюць Заходнімі Землямі, а іх крэпасць — Уцёс Кастэрлі. Главой сямейства з'яўляецца лорд Тайвін. Яго старэйшы сын Джэймэ, які служыў у гвардыі Эйрыса, забіў ранейшага караля, за што атрымаў мянушку «Царазабойца»<ref name="zlot" />.
 
[[Дом Старкаў|Старкі]] — нязменныя лорды [[Поўнач, Песня Лёду і Агню|Поўначы]], род якіх не перарываўся на працягу тысяч гадоў<ref name="kog">{{кніга|аўтар=[[Браян Когман|Когман Брайан]].|загаловак=Игра престолов|арыгінал=Inside HBO’s Game of Thrones|выдавецтва=АСТ|год=2015|старонак=192|isbn=978-5-17-081391-9}}</ref>{{rp|38}}. Паводле легенды, іх продак [[Брандан Будаўнік]] узвёў [[Сцяна, Песня Лёду і Агню|Сцяну]]. Аглядальнік «[[Свет фантастыкі|Свету фантастыкі]]» Дзмітрый Златніцкі піша: «Яны халодныя, як землі, якімі яны кіруюць, цвёрдыя, як сцены іх радавога замка [[Вінтэрфел]]а, і небяспечныя, як лютаваўкі, якія красуюцца на іх сцягах». Ад іншых Вялікіх дамоў Старкі адрозніваюцца тым, што ўшаноўваюць [[Старыя багі, Песня Лёду і Агню|Старых багоў]]. Менавіта прадстаўнікі гэтага сямейства найбольш шырока задзейнічаны ў сюжэце твора. Таксама Старкаў умоўна можна назваць станоўчымі персанажамі кнігі. [[дом Арэнаў|Арэны]], Захавальнікі Усходу, — адзін з найстаражытных родаў. Да прыходу Таргарыенаў яны былі каралямі Гары і [[Даліна, Песня Лёду і Агню|Даліны]]. На поўдзень ад [[Перашыек, Песня Лёду і Агню|Перашыйка]], у цэнтральнай частцы Вестэраса, размяшчаецца [[Дом Талі]]. Іх замак [[Рыверан]] на скрыжаванні трох рэк [[Трызубец, Песня Лёду і Агню|Трызубца]] дазваляе кантраляваць гандаль у рэгіёне. Да Вялікіх Дамоў таксама адносяцца [[Дом Тырэлаў|Тырэлы]] з [[Вышасад]]а, якія таксама атрымалі свае землі ад заваёўнікаў Таргарыенаў, [[дом Мартэлаў|Мартэлы]] з [[Дорн]]а, якія далучыліся да дзяржавы Таргарыенаў добраахвотна, а таксама [[дом Грэйджаяў|Грэйджаі]], ваяўнічы народ з [[Жалезныя астравы|Жалезных астравоў]]<ref name="zlot" />.