Гульня тронаў (раман): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сусвет кнігі: арфаграфія
→‎Сем Каралеўстваў: афармленне, арфаграфія
Радок 45:
 
=== Сем Каралеўстваў ===
Лорд Вінтэрфела і Захавальнік Поўначы [[Эдард Старк|Эдард (Нед) Старк]] праводзіць пакаранне смерцю Гарэда, дэзерціра з [[Начны Дазор, Песня Лёду і Агню|Начнога Дазору]]. Вяртаючыся з сынамі Робам і Бранам Старкамі, [[бастард]]ам [[Джон Сноу, Песня Лёду і Агню|Джонам Сноу]] і выхаванцам [[Тэан Грэйджай|Тэанам Грэйджаем]], яны знаходзяць шасцярых ваўчанят — чатырох самцоў і дзвюх самак, што супадае з колькасцю і полам дзяцей лорда Старка — і вырашаюць забраць іх сабе. Кароль [[Роберт БаратэанБаратэон]] з жонкай і дзецьмі прыязджае ў Вінтэрфел. Роберт і Нед, даўнія сябры, якія ў мінулым паўсталі супраць [[Эйрыс II Вар'ят|Эйрыса II Вар'ята]], зрынуўшы кіруючую дынастыю Таргарыенаў<ref name="zlot" />. Кароль прапануе Неду, які славіцца сваёй сумленнасцю і непадкупнасцю, пасаду правіцы караля. Папярэднік Неда — [[Джон Арэн]] — памёр пры загадкавых абставінах. Таксама Роберт абяцае заручыць свайго сына [[Джофры Баратэан|Джофры]] з [[Санса Старк|Сансай Старк]], старэйшай дачкой Неда. У дзень палявання сын Неда [[Бран Старк|Бран]] залазіць на старую вежу і становіцца выпадковым сведкам [[інцэст]]у каралевы [[Серсея Ланістэр|Серсеі]] і яе брата [[Джэймэ Ланістэр]]а, за што апошні скідвае яго з вежы<ref name="stone" />. Бран выжывае, але яго ногі скоўвае параліч. Пры гэтым хлопчык не памятае падзеі, якія папярэднічалі яго падзенню, таму лічыцца, што Бран зваліўся з вежы выпадкова.
 
Эдард Старк прымае прапанову Роберта і, забраўшы дочак, адпраўляецца ў сталіцу Вестэраса — [[Каралеўская Гавань|Каралеўскую Гавань]]. Яго жонка [[Кейтылін Старк|Кейтылін]] застаецца з сынамі — Бранам, які ляжыць без свядомасці, [[Рыкан Старк|Рыканам]] і [[Роб Старк|Робам]]. Апошні на час ад'езду бацькі становіцца намеснікам Вінтэрфела. Джон Сноу адпраўляецца на поўнач, на [[Сцяна, Песня Лёду і Агню|Сцяну]], каб стаць, як і брат Неда Старка [[Бенджэн Старк|Бенджэн]], братам Начнога Дазору, пра што ён даўно марыў. На Брана здзяйсняецца замах, аднак лютавоўк ратуе і яго, і [[Кейтылін Старк|Кейтылін]]. Ачуўшыся, Бран дае яму імя Лета. У сваіх снах ён бачыў сэрца Белай Пустэчы, размешчанай далёка на Поўначы, і набліжэнне зімы. Кінжал забойцы быў з валірыйскай сталі, таму Кейтылін адпраўляецца ў Гавань, каб даведацца, каму ён належаў. [[Петыр Бейліш]], вядомы як Мезенец, яе даўні кавалер, паведамляе, што гэта рэч [[Тырыян Ланістэр|Тырыяна Ланістэра]], брата каралевы. Заручыўшыся падтрымкай рыцараў з саюзных дамоў, Кейтылін бярэ карліка ў палон і адвозіць яго да [[Ліза Арэн|Лізы Арэн]], сваёй сястры, у [[Арлінае Гняздо]] — горную крэпасць Усходу. Тырыян адмаўляе абвінавачванне ў спробе забойства Брана і патрабуе суду паядынкам. Яго гонар абараняе найміт Брон, які спрытам перамагае непаваротлівага рыцара ў цяжкіх латах. Тырыяна і Брона няхочучы адпускаюць, і яны пакідаюць Гняздо.
Радок 53:
Прыбыўшы ў Каралеўскую Гавань, Нед Старк трапляе ў гушчу прыдворных змоў і інтрыг. Паступова Нед высвятляе, што прынц Джофры, прынцэса [[Мірцэла Баратэан|Мірцэла]] і прынц [[Томен Баратэан|Томен]] народжаны каралевай Серсеяй не ад мужа, а ад уласнага брата Джэймэ. Законных спадчыннікаў у Роберта няма, бо ўсе яго дзеці народжаны па-за шлюбам. Падчас тайнай гутаркі з Серсеяй Нед гаворыць, што ведае пра яе сувязі з Джэймэ, і прапануе ёй бегчы разам з дзецьмі. Замест гэтага яна падгаворвае свайго кузена [[Лансель Ланістэр|Ланселя]], збраяносца Роберта, напаіць яго падчас палявання на вепрука. Лорд [[Тайвін Ланістэр]], бацька Серсеі і Джэймэ, тайным загадам пасылае [[Грыгар Кліган|Грыгара Клігана]] з войскамі рабаваць [[Рачныя землі, Песня Лёду і Агню|Рачныя землі]] з мэтай выбавіць Старка і ўзяць яго ў палон для абмену на Тырыяна. У адказ на скаргі рачных лордаў Нед завочна прыгаворвае Грыгара Клігана да смерці і пасылае атрад на чале з [[Берык Дандарыян|Берыкам Дандарыянам]] для выканання прысуду.
 
У выніку падкопаў Серсеі Роберт атрымлівае смяротнае раненне ў сутычцы з вепруком. Нед не паспявае паведаміць яму вынікі свайго расследавання. Кароль падпісвае завяшчанне, у якім прызначае Джофры спадчыннікам, а Эдарда — лордам-пратэктарам, пасля чаго памірае<ref name="zlot" />. Рэнлі БаратэанБаратэон, малодшы брат караля, прапануе ўначы здзейсніць пераварот і ўзяць у палон дзяцей Роберта, але Эдард адпрэчвае гэту ідэю. У троннай зале Серсея рве завяшчанне і абвяшчае Джофры каралём, сябе — яго рэгенткам, а Эдарда Старка — здраднікам. Варта горада Залатыя плашчы разам з людзьмі Ланістэраў забіваюць людзей Старка і арганізоўваюць разню ў вежы Правіцы. Неда кідаюць у вязніцу, а Сансу бяруць пад хатні арышт. [[Ар'я Старк|Ар'і]], малодшай дачцы Неда, удаецца збегчы з замка і схавацца ў горадзе. Джофры вянчаюць як караля Вестэраса. Нед згаджаецца далучыцца да братоў Начнога Дазору ў абмен на бяспеку Сансы, але Джофры загадвае адсекчы яму галаву<ref name="kog" />{{rp|94}}. Сір [[Ілін Пейн]] выконвае прысуд на ступенях [[Септа Бейлара|Вялікай Септы Бейлара]]. Ар'я назірае за гэтым, але вярбоўнік Начнога Дазору Ёрэн забірае яе і абяцае вярнуць дамоў.
 
Даведаўшыся пра разню ў Каралеўскай Гавані і пра тое, што намячаецца грамадзянская вайна за прастол, старэйшы сын Эдарда Роб Старк збірае войска і ідзе на поўдзень. Намеснікам Вінтэрфела прызначаюць Брана, а яго рэгентамі — [[мейстар Лювін|мейстара Лювіна]] і сіра [[Родрык Касель|Родрыка Каселя]]. Незаконны арышт Тырыяна абвастрае адносіны ў дзяржаве — паміж Ланістэрамі з аднаго боку і Старкамі і [[дом Талі|Талі]] з іншага. У Рыверане і Уцёсе Кастэрлі пачынаюць збірацца войскі. Для вядзення ваенных дзеянняў Роб згаджаецца на саюз з домам Фрэяў. Ён атрымлівае перамогу ў бітве ў Шапталым Лесе над войскамі Джэймэ Ланістэра і берэ таго ў палон<ref name="kog" />{{rp|82}}, а пазней здымае аблогу з Рыверана, крэпасці Талі. Пасля таго, як Роб адмаўляецца ад саюза з братамі Роберта, Рэнлі і Станісам, кожны з якіх мае свае прэтэнзіі на прастол, лорды Поўначы і Трызубца абвяшчаюць яго Каралём Поўначы<ref name="kog" />{{rp|52}}.