Джота дзі Бандонэ: Розніца паміж версіямі

39 байтаў выдалена ,  6 гадоў таму
→‎Творчасць: вікіфікацыя
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(→‎Творчасць: вікіфікацыя)
</gallery></center>
 
У пачатку XIV стагоддзя Джота дзі Бандоне выканаў {{нп3|Поліптых дзі Бадзія|размалёўкі|it|Polittico di Badia}} ў царкве Бадзія (1300-02, Фларэнцыя), а таксама некалькі алтарных абразоў, сярод якіх найбольш вядомы «{{нп3|Мадонна Аньісанці||pl|Maestà di Ognissanti}}» (1310-20, Фларэнцыя). У размалёўках {{нп3|[[Капэла Перуцы|капэл Перуцы|ru|Часовня Перуцци}}]] (каля 1320) і {{нп3|Капэла Бардзі|Бардзі|ru|Капелла Барди}} (1320-25) у фларэнційскай [[Базіліка Санта-Крочэ|царкве Санта-Крочэ]] дасягнуў арганічнай сувязі з архітэктурай, стрыманасці каларыту і манументальнасці вобразаў.
 
Тут Джота дэманструе новы ўзровень майстэрства. У роспісах расказваецца аб [[Францыск Асізскі|святым Францыску]] (капліца Бардзі), [[Іаан Прадцеча|Іаане Хрысціцелю]] і [[Ян, евангеліст|Іаане Евангелісту]] (капліца Перуцы). Нават няўдалыя абнаўленні і рэстаўрацыі (асабліва ў XIX ст.) не скажаюць яснасці і гарманічнасці вобразаў, пластычнай дасканаласці выяў. У адрозненне ад падуанскага цыкла ў выявах капліцы Перуцы архітэктурная пластыка адыгрывае дамінуючую ролю. Яна ўтварае вялікія прасторы вакол фігур або парознаму асветленыя фоны. Каларыт фрэсак мяккі, а размешчаныя на плоскасці групы фігур акрэслены свабоднай гульнёй святлоценявых пераходаў. Сцэны з паданняў аб святым Францыску ў капліцы Бардзі атрымалі велічную і спакойную трактоўку. Архітэктура адступае на другі план, пераўтвараючыся ў фон, абрамленне прасторы, у якой існуюць чалавечыя пачуцці.