Сцяпан Міхайлавіч Міско: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 1:
'''Сцяпан Міхайлавіч Міско (Місько)''' ([[{{ДН|18|1|1930}}, студзеня]]в. [[1930Вёска Чамяры|Чамяры]]–[[, {{МН|Слонімскі раён|ў Слонімскім раёне|}} — {{ДС|||2010]]}})  — кандыдат мастацтвазнаўства, культуролаг, вывучаў гісторыю тэатра ў Беларусі.
[[Файл:Сцяпан Міско.jpg|міні|Сцяпан Міско]]
 
== Ранняе жыццё і адукацыя ==
Сцяпан Міско нарадзіўся 18 студзеня 1930 года ў вёсцы [[Чамяры]] Слонімскага павета. Вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, пасля скончыў беларускую школу №  1 Слоніма і Мінскі інстытут замежных моваў. Пасля заканчэння інстытута Сцяпан Міско вярнуўся ў Слонім. У пасёлку [[Альберцін]] (цяпер мікрараён [[Слонім]]а) у сярэдняй школе шэсць гадоў выкладаў французскую, нямецкую, беларускую і рускую мовы. У [[1958]] годзе паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Затым працаваў у гэтым інстытуце (завочна вучыўся ў дактарантуры на кафедры тэатра народаў СССР у Маскоўскім інстытуце тэатральнага мастацтва. У [[1962]] годзе ў Кіеве ў Максіма Рыльскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Вытокі беларускага народнага тэатра». Апублікаваў больш за сотню артыкулаў у рэспубліканскіх газетах, часопісах, зборніках і альманахах, прысвечаных беларускаму тэатру, літаратуры, жывапісу, музыцы. Напісаў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларускі тэатр ад вытокаў да першай паловы XVIII стагоддзя», але абараніць яе Сцяпан Міско не паспеў.
[[Файл:Сцяпан Міско, Іван Цішчанка, Арсень Ліс.jpg|міні|Сцяпан Міско, Іван Цішчанка, Арсень Ліс і (справа налева) у Мінску 1963  г.]]
 
== Пераслед з боку КДБ і КПБ ==
У [[1974]] годзе быў звольнены з працы з Акадэміі навук БССР, дзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам. Сведчанні Міско:''«Нас выгналі тады за «неправильные„неправильные взгляды по национальному вопросу»вопросу“,  — расказаў неяк мне Сцяпан Міхайлавіч.  — Выгналі мяне, Міколу Прашковіча з Інстытута літаратуры, Вячаслава Рабкевіча з БелСЭ, Алеся Каўруса з Інстытута мовазнаўства, Міхася Чарняўскага з Інстытута гісторыі. Патраслі некаторых хлопцаў і ў Гародні. Мяне трымалі ў [[КДБ]] роўна 6 дзён і ўсё вялі допыт. Зрэдку адпускалі паесці, а пасля зноў дапытвалі. А пасля, як п’яніцуп'яніцу, адправілі на 10 дзён спачатку ў медвыцвярэзнік, а пасля  — убіраць смецце і працаваць на Мінскім маторным заводзе. А потым адпусцілі…»''
 
Віна Сцяпана Міско, паводле інфармацыі КДБ, заключалася ў нацыяналістычнай пазіцыі (фактычна ў тым, што ў сваіх публікацыях у перыядычным друку і ў публічных выступленнях на з’ездахз'ездах творчай інтэлігенцыі, Сцяпан Міско адстойваў правы беларускай мовы, казаў пра яе нераўнапраўнае становішча ў [[БССР]]). Міско прымаў актыўны ўдзел на старонках газеты «Літаратура і мастацтва» і часопіса «Нёман» у дыскусіях пра лёс нацый і моваў, дзе практычна раскрытыкаваў афіцыйную канцэпцыю таталітарнага рэжыму пра зліццё моваў як беспадстаўную і псеўданавуковую. Сцяпан Міско раскрытыкаваў вядучых артыстаў Беларускага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія дрэнна размаўляюць па-беларуску на сцэне падчас спектакляў… Па ўспамінах Міско, самае галоўнае тады для КДБ было арганізаваць нацыяналістычную групоўку.
Міско выклікалі на бюро ЦК КПБ перад пленумам [[1974]] года. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў распавядаў Міско пра "«адзіны савецкі народ"», пра "«адну мову"» і г.д. А потым пачаў крычаць на яго: ''«Нашёлся свядомый белорус. Поживёшь два года без работы, вот посмотрим, как ты запоёшь… Ты думаешь, если бы ты стал руководителем республики, так сразу все и заговорили бы на белорусском языке…»''
Сцяпан Міско працягваў адстойваць свае погляды. Пасля размовы з П.Машэравым у бюро ЦК КПБ два гады ён не мог уладкавацца на працу. Пасля ўладкаваўся ў Дзяржаўны музей БССР. А перад пенсіяй  — працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў выдавецтве «Універсітэцкае».
 
== Выданні ==
У [[2000]] годзе асобным выданнем выйшла з друку кніга Сцяпана Міско «Школьны тэатр Беларусі XVI–XVIII XVI—XVIII стст.». У ёй даследуецца тэатральнае мастацтва Беларусі перыяду сярэднявечча. Кніга складаецца з трох раздзелаў. У першым раздзеле распавядаецца пра тое, як узнік школьны тэатр і што сабой уяўляў яго рэпертуар. У другім раздзеле асаблівую ўвагу ўдзяляецца аналізу інтэрмедый, якія ляглі ў аснову прафесійнай беларускай драматургіі. А ў трэцім раздзеле ў скарочаным выглядзе даецца змест асобных інтэрмедый.
 
== КрыніцыСпасылкі ==
* [http://novychas.info/asoba/sciapan_misko_mjanie_trymali_u/ Сцяпан Міско: «Мяне трымалі ў КДБ роўна 6 дзён і ўсё вялі допыт»]
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтвазнаўства]]