Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
У часы вайны працаваў на ўзвядзенні абарончых збудаванняў. Пасля ўдзельнічаў у геолага-інжынерных вышуканнях і будоўлях амаль усіх найбуйнейшых ГЭС у еўрапейскай частцы Расіі і Украіны (Горкаўская, Куйбышаўская, Саратаўская, Канеўская, Кахоўская, Цымлянская і інш.), каналаў (Волга-Данскі, Сальскі, Азоўскі і інш.), вадасховішчаў, абвадняльных, арашальных і шлюзавых сістэм.
 
У 1954 пастановай Прэзідыума ВС СССР з Г. Гарэцкага знятая судзімасць, а [[22 красавіка]] [[1958]] ён рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА і яго справа за адсутнасцю складу злачынства спынена. У званні акадэміка АН БССР адноўлены 28 верасня 1965 года. У 1966—69 г. працаваў па сумяшчальніцтве старшым навуковым супрацоўнікам Лабараторыі геахімічных праблем АН БССР. На сталае пражыванне і пастаянную працу ў Беларусь здолеў вярнуцца з сям'ёй у 1969, на пасаду загадчыка сектара палеагеаграфіі і антрапагенавага перыяду Лабараторыі геахімічных праблем АН БССР (з 1970 [[Інстытут геахіміі і геафізікі НАН Беларусі|Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР]]). У 1971-85 г. — загадчык аддзела палеагеаграфіі антрапагену гэтага інстытута (з 1973 — аддзел, з 1978 — лабараторыя геалогіі і палеапатамалогіі антрапагену), у 1985-88 гадах — кансультант ІГіГ АН БССР.
 
== Навуковая дзейнасць ==