Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
У 1926 годзе выйшлі з друку яго даследаванні аб народным (нацыянальным) прыбытку Беларусі, а таксама аб сельскай гаспадарцы і насельніцтве Гомельскай губерні (апошнія паспрыялі вырашэнню пытання аб уключэнні Гомельшчыны ў склад БССР). У працы аб нацыянальным прыбытку Беларусі (1927) паказаў, як можна зрабіць яе заможнай краінай з рацыянальна арганізаванай прыбытковай сельскай гаспадаркай накшталт развітай у гэтых адносінах [[Данія|Даніі]], прыродныя ўмовы якой (глебы, клімат) падобныя да беларускіх. Ім напісана кніга «Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы» (1928).
 
За час працы ў Гідрапраекце Г. Гарэцкі стаў аўтарытэтным інжынерам-геолагам і геолагам-чацвярцічнікам. 3 1948 — член Бюро, а ў 1967-83 г. — старшыня Камісіі АН СССР па вывучэнні чацвярцічнага перыяду і савецкай секцыі INQUA. Ім закладзены асновы новай у СССР галіны ведаў — [[Палеапатамалогія|палеапатамалогіі]], вучэння аб старажытных рэках, адклады якіх ён вывучаў пры будаўніцтве гідратэхнічных аб'ектаў і апісаў у грунтоўных манаграфіях аб алювіі вялікіх антрапагенавых прарэк Рускай раўніны (1964), аб фарміраванні даліны ракі [[Волга|Волгі]] ў антрапагене (1966). Г. Гарэцкі супрацоўнічаў з геолагамі-чацвярцічнікамі, палеантолагамі, археолагамі і іншымі спецыялістамі ў СССР, каб апрацаваць і ўсебакова вывучыць зборы палявых даследаванняў, якія ён праводзіў пры геолага-інжынерных вышуканнях. Паводле багатага матэрыялу, сабранага на [[Кольскі паўвостраў|Кольскім паўвостраве]], у 1945 годзе абараніў кандыдацкую, а праз год — аб неагенавых і чацвярцічных адкладах Сярэдняй Камы — доктарскую дысертацыі (1946).
 
Напісаў больш за 80 навуковых артыкулаў па палеапатамалогіі і чацвярцічнай геалогіі Беларусі і выдаў манаграфіі «Аллювиальная летопись великого Пра-Днепра» (М., 1970), «Особенности палеопотамологии ледниковых областей (на примере Белорусского Понеманья)» (Мн., 1980) і «Палеопотамологические эскизы Палео-Дона и Пра-Дона» (Мн., 1982).