Лізасома: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
Лізасомы — шарападобныя цельцы, якія ўтрымліваюць гідралітычныя ферменты і абмежаваны мембранай. Адрозніваюць першасныя, неактыўныя, або гідралазныя, пухірыкі, другасныя (актыўныя) лізасомы і астачавыя цельцы. Другасныя лізасомы атрымліваюцца пры аб'яднанні з фагасомай, пінацытознымі [[вакуоля|вакуолямі]] або з змененымі арганеламі самой [[клетка|клеткі]] ([[цэля|цэлі]]). Яны забяспечваюць завяршэнне ўнутрыцэлевага пераварвання. Калі расшчапленне ідзе не да канца, у фагалізасоме застаюцца неператраўленыя прадукты і яна ператвараецца ў астачавае цельца (тэлалізасому), якое мае пластковую будову, змяшчае пігменты.
 
У цэлях такіх органаў, як [[печань]], [[ныркі]] і іншыя, акрамя лізасом выяўлены пераксісомы. Гэта цельцы, пабудаваныя накшталт лізасом, аднак яны маюць большыя памеры (0,3—1,5 мкм) і ўтрымліваюць ферменты акіслення амінакісляў і разбурэння перакісу вадароду, таксічнага для цэлі. Другасныя лізасомы, якія ўтвараюцца ў клетках пратыстаў, звычайна называюць [[Вакуоля #Стрававальныя вакуолі|стрававальнымі вакуолямі]].
 
Пару-шэннеПарушэнне функцыі лізасом вядзе да лізасомных хвароб намнажэння.
 
== Літаратура ==