Рыбасома: Розніца паміж версіямі

2 696 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (→‎Літаратура: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB)
Няма тлумачэння праўкі
[[Выява:Chloroplast ribosome.jpg|thumb|right|Рыбасома]]
'''Рыбасома''' — немембранная арганела [[клетка|клеткі]] ўсіх жывых арганізмаў, якая складаецца з [[РНК]] і [[бялкі|бялку]]; элементарны апарат сінтэзу бялковых малекул. Падзяляюцца на цытаплазматычныя і мітахандрыяльныя. Асноўная функцыя рыбасомы — зборка бялковых малекул з [[амінакіслоты|амінакіслот]], якія дастаўляюцца трансп. РНК.
 
Вельмі малыя (15—30 нм), змяшчаюцца як у [[эўкарыёты|эўкарыятычных]] клетках, так і ў клетках пракарыёт ([[бактэрыі|бактэрый]]). Колькасць рыбасом у розных тыпах клетак складае ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў.
 
Рыбасома складаецца з дзвюх субадзінак — вялікай і малой. Кожная субадзінка ўяўляе сабой комплекс рыбасомных РНК (рРНК) з бялкамі. Субадзінкі рыбасом фарміруюцца ў [[клетачнае ядро|ядры]], а затым праз ядзерныя поры выходзяць у [[цытаплазма|цытаплазму]]. На рыбасомах ажыццяўляецца зборка малекул бялкоў з [[амінакіслоты|амінакіслот]], якія дастаўляюцца малекуламі транспартных РНК (тРНК).
 
Вялікія і малыя субадзінкі рыбасом размяшчаюцца ў цытаплазме асобна адна ад другой і аб'ядноўваюцца толькі для сінтэзу бялку. Ініцыятарам зборкі рыбасомы з'яўляецца малекула інфармацыйнай (матрычнай) РНК (іРНК, мРНК), якая змяшчае інфармацыю аб структуры таго бялку, які трэба сінтэзаваць.
 
Сфарміраваныя рыбасомы могуць знаходзіцца ў свабодным стане ў гіялаплазме або прымацоўвацца да паверхні [[эндаплазматычная сетка|эндаплазматычнай сеткі]] ці ядра. Свабодныя рыбасомы сінтэзуюць [[бялкі]], неабходныя для патрэб самой [[клеткі]]. Рыбасомы, прымацаваныя да эндаплазматычнай сеткі і абалонкі ядра, сінтэзуюць бялкі, прызначаныя для вывядзення з клеткі, а таксама розныя мембранныя бялкі.
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=13|старонкі=484|старонак=576|isbn=985-11-0216-4 (Т. 13)|тыраж=10 000}}
* Біялогія: падруч. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. М. Д. Лісава; пер. з рус. мовы В. К. Раманцэвіч. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2014. — 270 с.: іл. ISBN 978-985-03-2169-5
 
{{Арганелы}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Арганелы]]
[[Катэгорыя:РНК]]
[[Катэгорыя:Біясінтэз бялку]]
 
 
{{cytology-stub}}