Рыбасома: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Chloroplast ribosome.jpg|thumb|right|Рыбасома]]
'''Рыбасома''' — немембранная арганела [[клетка|клеткі]] ўсіх жывых арганізмаў, якая складаецца з [[РНК]] і [[бялкі|бялку]]; элементарны апарат сінтэзу бялковых малекул. Падзяляюцца на цытаплазматычныя і мітахандрыяльныя. Асноўная функцыя рыбасомы — зборка бялковых малекул з [[амінакіслоты|амінакіслот]], якія дастаўляюцца трансп.малекуламі транспартных РНК (тРНК). У клетцы да некалькіх дзясяткаў мільёнаў рыбасом.
 
Вельмі малыя (15—30 нм), змяшчаюцца як у [[эўкарыёты|эўкарыятычных]] клетках, так і ў клетках пракарыёт ([[бактэрыі|бактэрый]]). Колькасць рыбасом у розных тыпах клетак складае ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў.
 
Рыбасома складаецца з дзвюх субадзінак — вялікай і малой. Кожная субадзінка ўяўляе сабой комплекс рыбасомных РНК (рРНК) з бялкамі. Субадзінкі рыбасом фарміруюцца ў [[клетачнае ядро|ядры]], а затым праз ядзерныя поры выходзяць у [[цытаплазма|цытаплазму]]. На рыбасомах ажыццяўляецца зборка малекул бялкоў з [[амінакіслоты|амінакіслот]], якія дастаўляюцца малекуламі транспартных РНК (тРНК).
 
Вялікія і малыя субадзінкі рыбасом размяшчаюцца ў цытаплазме асобна адна ад другой і аб'ядноўваюцца толькі для сінтэзу бялку. Ініцыятарам зборкі рыбасомы з'яўляецца малекула інфармацыйнай (матрычнай) РНК (іРНК, мРНК), якая змяшчае інфармацыю аб структуры таго бялку, які трэба сінтэзаваць.