Розніца паміж версіямі "Карл Фрыдрых Гаус"

др
clean up, replaced: раўншвейг → раўншвайг (9) using AWB
др (clean up, replaced: раўншвейг → раўншвайг (9) using AWB)
| Подпіс =
| Дата нараджэння = [[30 красавіка]] [[1777]]
| Месца нараджэння = [[БраўншвейгБраўншвайг]], [[Германія]]
| Дата смерці = [[23 лютага]] [[1855]]
| Месца смерці = [[Гётынген]], [[Германія]]
| Сайт =
}}
'''Ёган Карл Фрыдрых Га{{націск}}ус''', таксама '''Гаўс''' ({{lang-de|Johann Carl Friedrich Gauß}}; [[30 красавіка]] [[1777]], [[Горад БраўншвейгБраўншвайг|БраўншвейгБраўншвайг]] — [[23 лютага]] [[1855]], [[Горад Гётынген|Гётынген]]) — выдатны нямецкі матэматык, астраном і фізік, лічыцца адным з найвялікшых матэматыкаў усіх часоў, «каралём матэматыкаў»<ref>Zeidler Eberhard. «Oxford User's Guide to Mathematics». Oxford University Press. ст.1188. ISBN 0-19-850763-1.</ref>.
 
== Біяграфія ==
=== Першыя гады ===
Дзед Гауса быў бедным селянінам, а бацька — садоўнікам, муляром і наглядчыкам за каналамі ў герцагстве БраўншвейгБраўншвайг<ref>{{Спасылка
| аўтар = Math.wichita.edu
| аўтарlink =
| каментарый = }}</ref>. Ужо калі малому было два гады ён паказаў сябе [[вундэркінд]]ам. У тры гады Карл ужо ўмеў пісаць і чытаць, і нават выпраўляў вылічальныя памылкі свайго бацькі. Згодна з легендай, школьны настаўнік матэматыкі, каб заняць дзяцей на доўгі час, прапанаваў ім вылічыць [[Арыфметычная прагрэсія|суму лікаў]] ад 1 да 100. Малы Гаус заўважыў, што парныя сумы з процілеглых бакоў аднолькавыя: <math>1 + 100 = 101, 2 + 99 = 101</math> і гэтак далей, і імгненна атрымаў вынік: <math>50 \times 101=5050</math>.
 
З настаўнікам Карлу пашанцавала: [[Марцін Бартэльс]] (у далейшым настаўнік [[Мікалай Іванавіч Лабачэўскі|Мікалая Лабачэўскага]]) высока ацаніў талент малога Гауса і змог дабіцца для яго стыпэндыі ад герцага БраўншвейгаБраўншвайга. Гэта дало магчымасць Гаусу закончыць каледж у БраўншвейгуБраўншвайгу.
 
Валодаючы некалькімі мовамі, Гаус некаторы час вагаўся паміж [[філалогія]]й і [[матэматыка]]й, аднак усё ж такі абраў апошнюю. Ён вельмі любіў [[лацінская мова|лацінскую мову]] і значную частку сваіх навуковых прац напісаў на лацінскай. Акрамя таго цаніў англійскую, французкую і рускую літаратуру.
 
=== Сталае жыццё ===
У тым жа [[1798]] годзе, пасля заканчэння ўніверсітэта, Гаус вярнуўся дадому ў БраўншвейгБраўншвайг і жыў там да [[1807]] года. Герцаг працягваў апякаць маладога генія. Ён аплаціў выданне Карлавай доктарскай дысертацыі ў [[1799]] годзе і устанавіў яму немалую стыпендыю. У сваёй доктарскай Гаус упершыню даказаў [[асноўная тэарэма алгебры|асноўную тэарэму алгебры]]. Да Карла было мноства спроб зрабіць гэта, найбольш блізка да доказу падышоў [[Жан ля Рон д'Аламбер|Жан д'Аламбер]], але і ён не зрабіў гэтага. Гаус некалькі разоў вяртаўся да гэтае тэарэмы і даў чатыры розныя доказы. Ён атрымаў ступень прыват-дацэнта БраўншвейгскагаБраўншвайгскага ўніверсітэта. Праз два гады Карл быў абраны членам-карэспандэнтам [[Пецярбургская Акадэмія навук|Пецярбургскай Акадэміі навук]].
 
Пасля [[1801]] года Гаус, не парываючы з тэорыяй лікаў, пашырыў кола сваіх цікавасцей, далучыўшы да яго і [[прыродазнаўчыя навукі]]. Зачэпкаю стала адкрыццё малой планеты [[Карлікавая планета Цэрэра|Цэрэры]], якая амаль адразу пасля назіранняў знікла. 24-гадовы Гаус за некалькі гадзін зрабіў складаныя вылічэнні па новаму, адкрытаму ім жа метаду, і знайшоў месца, дзе шукаць планету; там яна і была выяўлена. Пасля гэтага слава Гауса становіцца агульнаеўрапейскай. Многія навуковыя таварыствы абіраюць Гауса сваім членам, герцаг павялічвае грашовую дапамогу, а цікавасць Карла да астраноміі яшчэ болей павялічваецца.
У [[1807]] годзе напалеонаўскія войскі займаюць горад і абкладваюць усіх жыхароў кантрыбуцыяй, Гаус павінен быў выплаціць 2000 франкаў. [[Генрых Вільгельм Матэус Ольберс|Ольберс]] і [[П'ер-Сімон Лаплас|Лаплас]], даведаўшыся пра гэта, прапаноўвалі яму сваю дапамогу, але Гаус адмовіўся ад іхніх грошай. Тады адзін незнаёмец з [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурта]] даслаў Гаусу 1000 гульдэнаў, і гэты падарунак прыйшлося ўзяць. Толькі пазней было ўстаноўлена, што гэтым незнаёмцам быў [[курфюрст]] [[Майнц]]кі, друг паэта [[Ёган Вольфганг фон Гётэ|Гётэ]].
 
[[Файл:Braunschweig Brunswick Gauss-Denkmal komplett (2006).JPG|thumb|left|220px|Помнік Гауса ў БраўншвейгуБраўншвайгу]]
У [[1809]] годзе быў надрукаваны новы Гаусаў шэдэўр «Тэорыя руху нябесных цел», у якім была выкладзена кананічная тэорыя ўліку адхіленняў арбіт.
 
 
{{Эпоха Асветніцтва}}
 
 
 
 
{{DEFAULTSORT:Гаус, Ёган Карл Фрыдрых}}
162 747

правак