Маярдом: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: French spelling ( -> Études)
др clean up, replaced: раўншвейг → раўншвайг using AWB
Радок 8:
Хутчэй за ўсё маярдом быў выканаўцам абавязкаў ранейшага [[сенешаль|сенешаля]], які кіраваў усімі каралеўскімі чыноўнікамі і палацавай гаспадаркай («міністр двара»). Паступова пасада сенешаля атрымала большае значэнне, і ён стаў звацца ''majordomus regiae''. Маярдомы загадвалі цяпер ужо не толькі прыдворнай службай, але кіравалі маёнткамі караля, засяродзіўшы ў сваіх руках ваенную і адміністрацыйную ўладу, выконвалі судовыя функцыі і сталі фактычнымі главамі дзяржаў, адхіліўшы ад улады «лянівых» каралёў. Пасада маярдома, якая раней залежала ад караля, становіцца падпарадкаванай магутнай [[арыстакратыя|арыстакратыі]], якая выбірала маярдома са свайго асяроддзя.
 
Перавагу маярдомы атрымалі яшчэ пры [[Хлотар II|Хлотары II]] і асабліва пры яго сыне [[Дагаберт I|Дагаберце I]] (628—638). Асабліва выбілася фамілія палатных мэраў [[Аўстразія|Аўстразіі]] ([[Арнульфінгі]] ці [[Піпініды]]), родапачынальнікам якой быў [[Арнульф Мецкі|Арнульф]], біскуп Мецкі. Разам з Піпінам Ландэнскім ён кіраваў [[аўстразія|АўстразіяйАўстразія]]й пры Хлотары II. Сын Піпіна, [[Грымаальд Старэйшы]] (642/643—656), ужо задумаў абвясціць каралём Аўстразіі свайго сына, але заўчасная спроба не мела поспеху. [[Піпін Герыстальскі]], разумны і храбры маярдом, разбіў у [[687]] годзе нейстрыйскага маярдома [[Берхар]]а ([[бітва пры Тэртры]]); улада ў [[Нейстрыя|Нейстрыі]] і [[Бургундыя|Бургундыі]] перайшла ў яго рукі, пасада маярдома стала спадчыннай, і Піпін прыняў тытул ''dux et princeps Francorum''. Роля караля стала мізэрнай, ён быў цалкам адхілены ад спраў.
 
У хроніках таго часу была нават формула: «''Regnante rege, gubernante majore domus''». [[Карл Мартэл]] стаў адзіным маярдомам і князем франкаў і нават не лічыў патрэбным замяшчаць памерлага Меравінга новым каралём. Яго сын [[Піпін Кароткі]] саслаў у манастыр апошняга Меравінга, [[Хільдэрык III|Хільдэрыка III]] (751), быў абвешчаны каралём і памазаны папам [[Захарый, Папа Рымскі|Захарыем]] на прастол. З яго пачынаецца дынастыя [[Каралінгі|Каралінгаў]].
Радок 59:
 
== Літаратура ==
* Schöne, «Die Amtsgewalt der fränkischen majores domus» ([[БраўншвейгБраўншвайг]]);
* Waitz, «Deutsche Verfassungsgeschichte» (II т.);
* Fustel de Coulanges, «Histoire des institutions politiques de l'ancienne France» («La monarchie franque», П., [[1888]]);