Людовік IV (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
др clean up, replaced: раўншвейг → раўншвайг using AWB
Радок 50:
Людвіг выхоўваўся разам са сваім стрыечным братам [[Фрыдрых III, кароль Германіі|Фрыдрыхам I Аўстрыйскім]], і ў ранняй маладосці яны былі блізкімі сябрамі. Аднак у [[1310-я|1310-x]] паміж імі ўзнік канфлікт у сувязі з тым, што Фрыдрых I дамогся апякунства над юнымі герцагамі [[Герцагства Ніжняя Баварыя|Ніжняй Баварыі]]. [[9 лістапада]] [[1313]] года Людвіг IV разбіў аўстрыйскія войскі ў [[бітва пры Гамельсдорфе|бітве пры Гамельсдорфе]], і Фрыдрых I быў вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на Ніжнюю Баварыю.
 
Пасля смерці імператара [[Генрых VII, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Генрыха VII]] у [[1313]] годзе Фрыдрых I (пад імем Фрыдрых III) высунуў сваю кандыдатуру на прастол імперыі. Частка нямецкіх князёў падтрымала яго, аднак пад ціскам [[архібіскуп Майнца|архібіскупа Майнца]] [[20 кастрычніка]] [[1314]] года каралём Германіі быў абраны Людвіг IV Баварскі, які быў спешна каранаваны ў [[Бон]]е, а затым [[25 лістапада]] паўторна каранаваўся ў [[Ахен]]е. Пачалася доўгая вайна за прастол паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III. Галоўную ваенную падтрымку Фрыдрыху аказваў яго брат [[Леапольд I, герцаг Аўстрыі|Леапольд I, герцаг Аўстрыі]]. Аднак [[28 верасня]] [[1322]] года ў [[бітва пры Мюльдорфе|бітве пры Мюльдорфе]] армія Фрыдрыха III была ўшчэнт разбіта, і больш за 1300 [[Аўстрыя|аўстрыйскіх]] дваран, у тым ліку і сам анты-кароль, патрапілі ў палон.
 
Людвіг IV склаў Фрыдрыха III у замак Траўзніц у [[Верхні Пфальц|Верхнім Пфальцы]], дзе той правёў больш за два гады. Супраціўленне працягваў Леапольд I. Яму ўдалося прыцягнуць на свой бок [[кароль Чэхіі|караля Чэхіі]] [[Іаан Люксембургскі|Іагана Люксембургскага]] і [[Папа Рымскі|Папу Рымскага]]. [[23 сакавіка]] [[1324]] года [[Ян XXII, Папа Рымскі|Папа Рымскі Ян XXII]] адлучыў ад царквы Людвіга IV. [[13 сакавіка]] [[1325]] года Людвіг IV падпісаў дагавор з палонным Фрыдрыхам III, паводле якога той атрымліваў свабоду ў абмен на адмову ад прэтэнзій на германскі трон і клятву пераканаць свайго брата Леапольда спыніць супраціўленне. Фрыдрых, аднак, не здолеў выканаць клятву, і пераканаць Леапольда прызнаць Людвіга IV [[кароль Германіі|каралём Германіі]], і ён вярнуўся ў [[Мюнхен]] у добраахвотны палон, нават нягледзячы на тое, што Папа Рымскі вызваліў яго ад клятвы. Такія рыцарскія паводзіны аказала вялікае ўражанне на Людвіга Баварскага і ён ізноў зблізіўся з Фрыдрыхам Аўстрыйскім, дамовіўшыся пра сумеснае кіраванне ў Германіі.
Радок 61:
 
== Шлюбы і дзеці ==
* ''1-я жонка:'' (з [[1308]] года) — '''Беатрыса Сілезска-Глагоўская''' ([[1290]] — [[24 жніўня]] [[1322]]), дачка герцага Сілезіі і Глогау Генрыха III і Мехцільды фон БраўншвейгБраўншвайг-Люнебург. Дзеці:
** '''Мехцільда (Мацільда)''' (пасля [[21 чэрвеня]] [[1313]] — [[2 ліпеня]] [[1346]]), муж (з [[1323]] года) [[маркграф Мейсена]], ландграф Цюрынгіі [[Фрыдрых II, маркграф Мейсена|Фрыдрых II Строгі]] ([[30 лістапада]] [[1310]] — [[18 лістапада]] [[1349]])
** '''[[Людвіг V, герцаг Баварыі|Людвіг V]]''' ([[1315]]—[[1361]]), [[герцаг Баварыі]] (з [[1347]] года), 1-я жонка (з [[30 лістапада]] [[1324]] года) Маргарыта Дацкая ([[1305]]—[[1340]]), дачка [[кароль Даніі|караля Даніі]] [[Крыстафер II, кароль Даніі|Крыстафера II]], 2-я жонка (з [[10 лютага]] [[1342]] года) [[Маргарыта Маўльташ]] ([[1318]]—[[1369]]), дачка [[кароль Чэхіі|караля Чэхіі]] [[Генрых, кароль Чэхіі|Генрыха Харутанскага]]