Іван Сямёнавіч Сапега: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др →‎top: clean up, replaced: Фларэнты → Фларэнці (2) using AWB
Радок 27:
'''Іван Сямёнавіч САПЕГА''', '''Івашка САПЕЖЫЧ''' (~[[1450]] — [[1517]]) — прадстаўнік роду [[Сапегі|Сапегаў]], пачынальнік яго коданьскай галіны, 2-і сын [[Сямён Сапега|Сямёна Сапегі]].
 
Пісар гаспадарскі [[Казімір Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]] з 1488 г. Пасол у [[Масква|Маскву]] (1497, 1498, 1499), у [[Рым]] у 1501 г., дзе дамогся ад папы зацвярджэння мітрапаліта [[Іосіф Балгарыновіч|Іосіфа I Балгарыновіча]], там далучыўся да [[ФларэнтыйскаяФларэнційская царкоўная унія|ФларэнтыйскайФларэнційскай царкоўнай уніі]]. 3 1501 г. [[канцлер]] вялікай княгіні [[Алена Іванаўна|Алены Іванаўны]]. У 1502 г. пасол да магістра [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]], у 1503 г. — у Маскву, заключыў 6-гадовае перамір'е, якое скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1500—1503). Маршалак гаспадарскі з 1504 г. Пасля абрання на сталец [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] (1506) тытулаваўся найвышэйшым сакратаром ВКЛ. У 1505 г. зноў пасол у Маскву, аднак працягнуць тэрмін перамір'я не ўдалося. Намеснік віцебскі ў 1508—1514 (з 1511 г. [[ваявода]]). Пасол у Маскву ў 1508 г., заключыў мір, якім скончана вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1507—1508). У 1512 г. вёў перагаворы ў [[Польшча|Польшчы]] з кароннай радаю пра дапамогу ў вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1512—1522).
 
Удзельнічаў у кампаніі 1514 г. пад кіраўніцтвам гетмана [[Канстанцін Іванавіч Астрожскі|К. Астрожскага]]. Камандаваў часткай войска ў бітве на [[Рака Бярэзіна|Бярэзіне]] 27.8.1514 г. і ў [[Бітва пад Оршай|Аршанскай бітве]] (1514). Ваявода падляшскі з 1514 г. Заклаў асновы латыфундыі коданьскай лініі роду Сапегаў. У 1504 г. заснаваў мястэчка [[Аграгарадок Іказнь|Іказнь]] і [[Іказненскі замак]], збудаваў мястэчка [[Кодань]] з замкам (на левым беразе [[Буг]]у каля [[Брэст]]а). У выніку войнаў страціў смаленскія маёнткі, але атрымаў ад вялікіх князёў новыя — на Браслаўшчыне, Падляшшы і Брэстчыне.