Уніяцкая Царква ў Рэчы Паспалітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Утварэнне: clean up, replaced: Фларэнты → Фларэнці using AWB
Радок 22:
 
=== Утварэнне ===
Спробы ажыццявіць царкоўную унію ў [[ВКЛ|Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ)]] рабіліся з XV ст. (гл. [[Канстанцкі сабор 1414-1418]]). [[ФларэнтыйскаяФларэнційская унія]] ([[1439]]), падпісаная з боку Кіеўскай мітраполіі мітрапалітам Ісідорам, была адвергнута ў ВКЛ; аднак шэраг літоўска-наваградскіх мітрапалітаў былі яе прыхільнікамі, у т. л. [[Рыгор Цамблак|Грыгорый Балгарын]], Місаіл, Іосіф I. На Брэсцкім саборы [[1596]] большасць праваслаўных епіскапаў на чале з мітрапалітам [[Міхаіл Рагоза|Міхаілам Рагозам]] падтрымала унію. Усе праваслаўныя епархіі, якія ахоплівалі землі Вялікага княства Літоўскага, сталі уніяцкімі (Пінска-Тураўская уніяцкая епархія, Полацкая уніяцкая архіепархія, Смаленская і Уладзіміра-Берасцейская епархіі), а кіраўнікі захавалі тытул мітрапалітаў кіеўскіх з кафедрай у Навагрудку, Вільні, часам у Варшаве (з XVIII ст.).
 
Дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы уніяцтва вызначаны 33 «берасцейскімі артыкуламі», прызнанне якіх з'яўлялася ўмовай для заключэння уніі. Артыкулы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю Праваслаўнай Царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную этнаахоўную накіраванасць. Яны абгаворвалі дзяржаўныя гарантыі памеснасці Уніяцкай Царквы, стваралі перашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага Касцёла, павышэнне сацыяльнага статуса епіскапата, захаванне ўсходне-візантыйскай традыцыі. 3 пачатку існавання Уніяцкая Царква сустрэла моцнае супраціўленне з боку духавенства і свецкіх людзей, пераважна мяшчан (у канцы XVI — пач. XVII ст. іх узначальваў князь [[Канстанцін Астрожскі, малодшы|Канстанцін Астрожскі]]), чыя апазіцыйнасць праяўлялася ў розных формах — ад пратэстаў, соймавых дэбатаў, антыуніяцкай палемікі, дзейнасці праваслаўных брацтваў да рознага роду выступленняў аж да паўстанняў: [[Магілёўскае паўстанне, 1618|Магілёўскае паўстанне]] (1618), [[Віцебскае паўстанне]] (1623).