Грэнская культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Радок 2:
'''Грэнская культура''' — археалагічная культура фінальнага [[палеаліт]]у і ранняга [[мезаліт]]у. Назву атрымала ад стаянкі [[Грэнск, археалагічны помнік|Грэнск]] ([[Гомельская вобласць]]) у басейне р. [[Рака Сож|Сож]]. Вылучана [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У. Д. Будзько]] ў 1960-я гг. Помнікі грэнскай культуры вядомы на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя [[Бароўка, археалагічны помнік|Бароўка]], [[Аршанскія стаянкі|Орша-1]], [[Дальняе Ляда, археалагічны помнік|Дальняе Ляда]], [[Каромка, археалагічны помнік|Каромка]], [[Магілёўская, археалагічны помнік|Магілёская]], [[Малое Зарэчча, археалагічны помнік|Зарэчча]], [[Лудчыцы, археалагічны помнік|Лудчыцы]]; Пасожжа — [[Хвойна, археалагічны помнік|Хвойна]], [[Гайкоўка, археалагічны помнік|Гайкоўка]], [[Грэнск, археалагічны помнік|Грэнск]], [[Журавель, археалагічны помнік|Журавель]], [[Паклады-2, археалагічны помнік|Паклады-2]]; на Друці — [[Вірычаў, археалагічны помнік|Вірычаў]], [[Вішанька, археалагічны помнік|Вішанька]], [[Чыгірынка, археалагічны помнік|Чыгірынка]]; у басейне [[Рака Бярэзіна|р. Бярэзіна]] — [[Гута-1, археалагічны помнік|Гута-1]]; на [[Лепельскае возера|Лепельскім возеры]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] — [[Пясчаніца, археалагічны помнік|Пясчаніца]].
 
Комплексы з асіметрычнымі наканечнікамі стрэл (грэнскі тып) вядомы ў матэрыялах стаянак Волга-Окскага міжрэчча, басейнаў Дзясны, Прыпяці, Нёмана, Віслы і культур паўночнай Еўропы. Помнікі грэнскай культуры размешчаны на 1-й або 2-й надпоймавых тэрасах. У якасці сыравіны насельніцтвам грэнскай кулььтурыкультуры выкарыстоўваўся мясцовы крэйдавы крэмень цёмна — шэрага колеру, паклады якога размяшчаліся непасрэдна каля паселішчаў. Сколванне нарыхтовак адбывалася з аднаго боку канкрэцыі да поўнай яе ўтылізацыі, калі нуклеусы прымалі сплюшчаны выгляд. Ядрышчы характарызуюцца аморфнасцю форм і шырокай плоскасцю сколвання (2 — 5 сколаў). Сярод нуклеусаў пераважаюць аднапляцовачныя ядрышчы (30 — 50 %), пры невялікай колькасці дзвюх- і трохпляцовачных форм. Контрфронт большасці ядрышчаў (80 %) не аформлены і захоўвае жаўлачную скарынку. Ударныя пляцоўкі захоўваюць гладкую паверхню, але ў працэсе расшчаплення маглі падпраўляцца 2 — 3 папярочнымі сколамі ці поўнасцю пераафармляцца. Вугал сколвання нарыхтовак вагаецца ў межах 55 — 90°, у сярэднім — 80—85°. Асноўным тыпам нарыхтоўкі з'яўляліся адшчэпы, радзей пласціністыя адшчэпы і пласціны, атрыманыя ў тэхніцы цвёрдага ўдару. Удругаснай апрацоўцы шырока выкарыстоўваліся стромкае і паўстромкае рэтушаванне, тэхніка разцовага сколу, абіўка. Сярод прылад канцавыя, двайныя, акруглыя, «з шыпам» скрабкі; рэтушаваныя, на зломе нарыхтоўкі, двухгранныя і камбінаваныя разцы; вырабы з выемкай, вуглавыя і сярэдзінныя праколкі, вастрыі, плас-цінкі са скошаным рэтушшу канцом і з прытупленым краем, сякучыя прылады, асобныя з якіх маюць перахват ці толькі падпраўленую папярочнымі сколамі лязовую частку. Культурна-вызначальнымі для крамянёвых комплексаў грэнскай культуры з'яўляюцца наканечнікі стрэл т.зв. «грэнскага тыпу»: асіметрычныя з супрацьлеглай бакавой выемкай і тронкавыя. Генезіс грэнскай культуры не высветлены. На думку [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У. Д. Будзько]], фарміраванне культуры адбывалася на падставе культур касцёнкаўска-аўдзееўскай, елісеевіцкай, юдзінаўскай, ціманаўскай. Л. Л. Залізняк помнікі грэнскай культуры аб'ядноўвае ў межах вылучанай ім краснасельскай культуры, паходжанне якой звязана з традыцыямі культуры ўсходніх Лінгбі. У. П. Ксяндзоў паходжан-не грэнскай культуры разглядаў у кантэксце развіцця лінгбійскіх традыцый. Паводле В. Ф. Капыціна, насельніцтва грэнскай культуры з'яўлялася нашчадкам мезінскіх культурных традыцый позняга палеаліту, вылучаюцца 2 генетычныя лініі: адна з іх звязана з Мезінам і прасочвалася ў комплексе Бароўкі, у другой — праяўляецца падабенства з матэрыяламі Дабранёўкі і Каромкі. А. Г. Калечыц лічыць неабходным звярнуць увагу на магчымасць пошукаў мясцовага субстрату, прыкладам якога можа выступаць стаянка Падлужжа (Бердыжская стаянка). У 1960-я г. [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У. Д. Будзько]] былі вылучаны 3 храналагічныя этапы:
* 1-ы ранні дрыяс (13—12,7 тыс. гадоў таму назад)
* 2-і — не пазней бёлінгскага інтэрстадыялу (12—12,3 тыс. гадоў таму назад),