Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Глыбоцкае): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Свята-Раства-Багародзіцкая царква - праваслаўны храм у вёсцы Глыбоцкае Гомельскага раёна...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:02, 2 сакавіка 2016

Свята-Раства-Багародзіцкая царква - праваслаўны храм у вёсцы Глыбоцкае Гомельскага раёна

Гісторыя

Пабудавана ў цэнтры вёскі 1881 г. з дрэва.

Архітэктура

Помнік архітэктуры з рысамі класіцыстычнага і рэтраспектыўна-рускага стыляў. Падоўжна-восевая крыжовая кампазіцыя сфарміравана прытворам са званіцай, бабінцам, малітоўнай залай з бакавымі прыдзеламі, прамавугольнай апсідай з бакавымі рызніцамі. Маляўнічы сілуэт храма ствараюць 2 вертыкальныя дамінанты — завершаныя сферычнымі гранёнымі купаламі 8-гранная званіца і светлавы барабан асноўнага кубападобнага аб'ёму. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны прафіляванымі карнізамі і разнымі фрызамі, вуглавымі пілястрамі і ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў.

Інтэр'ер

У інтэр'еры пануе падкупальная прастора малітоўнай залы, у якую шырокімі прасветамі адкрываюцца бабінец, апсіда і бакавыя прыдзелы. Пірамідальнае скляпенне на ветразях распісана сюжэтнымі пано, выкананымі алейнымі фарбамі ў народным стылі. Абразы 19 ст. «Прарок Ілія» і «Маці Божая з дзіцем».

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4