Свята-Успенская царква (Гольні): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Успенская царква''' - праваслаўны храм у вёсцы Гольні Бераставіцкага раёна Гродзен...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Свята-Успенская царква''' - праваслаўны храм у вёсцы Гольні Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1903 г.(дата на падмурку) з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма'. Абкружана бутавай агароджай. З боку апсіды храма асобна стаяла каркасная шатровая званіца.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае нетыповую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: у аснове цэнтральны кубападобны аб'ём, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане. Да сцен цэнтральнага аб'ёму далучаны больш нізкія аднолькавай вышыні пабудовы: з заходу кубападобны прытвор пад 2-схільным дахам, з усходу, поўначы і поўдня — паўкруглыя апсіды. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя і атынкаваныя элементы архітэктурнай аздобы — аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.
== Спасылкі ==
' НГАБ у г.Гродна, ф. 8, воп.1, спр. 1139, арк. 105.
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4