Свята-Ушэсцеўская царква (Горкі): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Ушэсцеўская царква''' - праваслаўны храм у горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. == Гі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:50, 2 сакавіка 2016

Свята-Ушэсцеўская царква - праваслаўны храм у горадзе Горкі Магілёўскай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў 1863 г. цэглы паводле праекта архітэктара А. Каміконі пры Горацкім земляробчым вучылішчы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічная 4-часткавая кампазіцыя храма складаецца з прамавугольных аб'ёмаў прытвора, трапезнай, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіды. Сяродкрыжжа вянчае буйны цыліндрычны светлавы барабан з купальным пакрыццём. Другая вертыкальная дамінанта ў сілуэце будынка — 1-ярусная шатровая званіца, надбудавана над прытворам. Фасады завершаны закамарамі, крапаваны лапаткамі, арачнымі нішамі і круглымі разеткамі. Вузкія арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны пластычнымі кілепадобнымі ліштвамі. Уваход аформлены кілепадобным парталам.

Інтэр'ер

У інтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа, павялічаная на вышыню барабана і сферычнага купала, абапёртых цераз ветразі на вуглавыя пілоны. Прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках, асвятляюцца строенымі аконнымі праёмамі. Прамавугольная апсіда адкрыта шырокім арачным прасветам і вылучана 3-ярусным пазалочаным драўляным іканастасам, таксама выкананым у рэтраспектыўна-рускім стылі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі