Царква Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы (Груздава): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Царква ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне''' - праваслаўны храм у в...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:19, 2 сакавіка 2016

Царква ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне - праваслаўны храм у вёсцы Груздава, Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

У паўднёвай частцы вёскі. Пабудавана ў 1871 г. з дрэва на месцы зруйнаванай мураванай уніяцкай царквы. З 1990-х гг. дзейнічае.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з элементамі архітэктуры класіцызму. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя складаецца са званіцы, бабінца, прамавугольнага зруба малітоўнай залы, 3-граннай апсіды. Усе аб'ёмы вылучаны асобнымі гонтавымі дахамі: 2-схільны над асноўным аб'ёмам і бабінцам, вальмавым над апсідай, шатровым над званіцай. Франтон даха асноўнага аб'ёму завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі.

Інтэр'ер

Зала храма перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем, якое абапіраецца на кансольныя выступы бакавых сцен. Над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры. У храм прыхаджанамі вернуты цудатворны абраз «Маці Божая», які, паводле падання, з'явіўся тут у 1433 г.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі