Розніца паміж версіямі "Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч"

др
|isbn = 978-985-6992-37-0
|тыраж = 99
}}</ref>, а таксама старшыня секцыі біялагічнай і сельскагаспадарчай тэрміналогіі Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, сябар секцыі біялогіі экспертнай групы па доследнай праверцы школьных падручнікаў пры Мінадукацыі. Выбіраўся старшынём прафсаюзнай арганізацыі ІЭБ імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі і сябрам рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза, старшынём Клуба грэка-каталіцкай інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага<ref>http://www.svjazep.org/klub.htm</ref> і сябрам шэрагу нацыянальна-адраджэнцкіх арганізацый. Будучы старшынём прафкама правёў сходы калектыву Інстытута па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ВС БССР (1990), на якіх перамогу атрымаў Зянон Пазьняк. Пасля адной з постчарнобыльскіх экспедыцый (1989) унёс прапанову пра стварэнне на Беларусі «Руху за выжыванне». Праект неўзабаве быў рэалізаваны ў выглядзе «Чарнобыльскага шляху», узначаленага прафесарам-фізікам Ю. Хадыкам. Напярэдадні прыняцця Вярхоўнай Радай БССР галоўных атрыбутаў дзяржавы: назвы краіны і сімвалаў (19 верасня 1991) арганізаваў самастойны пікет ля Дома Ўраду на пляцы Леніна з плакатам: '''«Вярнуць народу яго спрадвечныя сымбалі: гэрб Пагоня й бел-чырвона-белы сьцяг, — а таксама назоў краіны Літва, сталіцы — Менск!»'''. Пасля другога рэферэндуму (1996) і зменаў у Асноўным законе Рэспублікі Беларусь разам з вядомымі беларускімі навукоўцамі-біёлагамі В. М. Іванчанкам, З. Я. Сяровай і С. І. Бельскай ініцыяваў стварэнне Грамадскага камітэту ў абарону Канстытуцыі (ГРАК). Жыццё змушала і на іншыя грамадскія ініцыятывы ды браць актыўны ўдзел у розных акцыях: распаўсюджванні ўлёткаў, зборах подпісаў, у т. л. за стварэнне Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта і інш. Узначальваючы (з 1993 па сёння) Тэрміналагічную камісію ТБМ імя Ф. Скарыны, з дапамогай Міністэрства адукацыі, навукоўцаў і педагогаў арганізаваў і правёў першыя дзве нацыянальныя канферэнцыі «Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі» (1994, 1995), у якіх бралі ўдзел шматлікія замежныя даследнікі-славісты<ref>Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі: Матэрыялы Першай нацыянальнай канферэнцыі, Менск, 4-6 траўня 1994 г. / Адказны рэд. Зьміцер Санько. — Мн., 1995. — 340 с.</ref>;<ref>Я. Стапановіч. Беларуская мова — мова навукі. Другая Тэрміналагічная канферэнцыя: мэты дасягнутыя // «Наша слова», № 25, 21 чэрвеня 1995 г. — С. 6-7.</ref>. Мову лічыць першаасновай нацыянальнай еднасці і дзяржаўнасці. Гэта праблема стрыжнем гучала ў ягоным дакладзе на першым Усебеларускім сходзе інтэлігенцыі (2003)<ref>Я. Стэпановіч. Навукоўцы за Беларусь (Даклад на Ўсебеларускім сходзе інтэлігенцыі, 16 сакавіка 2003 г.) // «Новы час», № 4 (9), сакавік 2003 г. — С. 6.</ref>, на з'ездах і радах ТБМ, гучыць ва ўсіх іншых выступах і публікацыях. Лічыць сістэму адукацыі асноўным спосабам захавання беларускай нацыі і дзяржавы<ref>Я. Стэпановіч. Мова — адукацыя — дзяржава // «Наша слова», № 7 (1106) 13 лютага 2013 г. — С. 2.</ref>.
 
Чалец Навуковай рады і Рады па абароне дысертацый Д.01.38.01 пры ІЭБ імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. Неаднаразова выступаў у якасці эксперта і афіцыйнага апанента пры абароне дысертацый па спецыяльнасцях 03.00.05 «Батаніка» і 03.00.16 «Экалогія». Браў удзел у працы прыймовых камісій у аспірантуру ў ІЭБ і на факультэце прыродазнаўства БДзПУ. Чалец рэдкалегій зборнікаў «Ботаника: Исследования», «Весці БДПУ» і «Вопросы естествознания», Рабочай групы НАН Беларусі па маніторынгу навакольнага асяроддзя.
 
Узнагароджаны грамадскім медалём Барыса Кіта «За асягненьні ў асветніцтве і навуцы» (2005)[[<ref>Пакліканне (інтэрв’юінтэрв'ю А. Анісім) // “Новы«Новы час”час», №  1 (42), студзень 2005  г. — С. 2.]]</ref>, Дыпломамі Таварыства беларускай школы (2007 і 2014), Дыпломам выпускнікоў факультэта прыродазнаўства БДзПУ ў намінацыі «Рэспект і павага» (2009) і інш. Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь» (2005)<ref>http://pawet.net/ns/2005/05/%E2%84%96_5_(691).html</ref>.
 
== Выбраная бібліяграфія ==