Розніца паміж версіямі "Бітва пад Кірхгольмам"

др
clean up, replaced: абраахвотні → обраахвотні using AWB
др (clean up, replaced: абраахвотні → обраахвотні using AWB)
 
=== Войска Рэчы Паспалітай ===
У войску РП пяхота і конніца складалі, паводле розных ацэнак, прыблізна 1000—1300 і 2900—2500, адпаведна. Большасць з іх складалі прадстаўнікі ўласна ВКЛ, былі таксама і атрады польскіх дабраахвотнікаўдобраахвотнікаў. Асноўнай ударнай сілай войска [[РП]] была [[гусарыя]], якой было да 1,7—2,1 тыс. Амаль перад бітвай падыйшлі курляндскія падмацаванні — 300 райтараў. Мелася 7 гармат.
 
== Бітва ==
Карл IX няправільна ацаніў сітуацыю і загадаў наступаць першым дзвюм лініям (7 батальёнаў пяхоты ад Ленартсанам, 6 эскадронаў райтарыі пад Брантам (злева) і Мансфельдам (справа)) наступаць на пазіцыі сіл РП. Такім чынам, шведскае войска раздзялілася на дзве аддаленыя часткі, і войскі РП атрымалі магчымасць змагацца толькі з паловай шведаў за раз.
 
Перайшоўшы ручай, шведы пачалі падымацца на ўзгорак, і былі сустрэты стралковым і артылерыйскім агнём. Пяхота затрымалася, і была атакавана гусарскімі харугвамі Вінцэнта Войны (300 гусараў) і курляндскімі райтарамі Кетлера (300 райтараў). Злева шведскую пяхоту абыйшла ўдарная групіроўка ([[гуф]]) Тамаша Дубровы (900 гусараў) і ў сустрэчным баі разбіла райтарыю Мансфельда, якая прыкрывала тыл пяхоты. Скіраваўшы ў пагоню за разбітымі райтарамі лёгкія харугвы, Т.Дуброва павярнуў свой гуф на пяхоту. Амаль адначасова на правым крыле гуф Яна Пятра Сапегі (700 гусараў) здолеў разбіць і пагнаць колькасна мацнейшую райтарыю Бранта (1200 райтараў). Тымчасам, гуфы Войны і Кетлера вязалі боем шведскую пяхоту.
 
Такім чынам, шведы трапілі ў цяжкае становішча: палова іх конніцы была разбітая, а палова пяхоты трапіла ў акружэнне з трох бакоў. Тады Карл IX скіраваў супраць гуфа Я. П. Сапегі рэшту сваёй кавалерыі, з 4-й лініі, а адагнаная райтарыя Бранта здолела затрымацца, упарадкавацца і ўдарыла на гуф Я.П.Сапегі з фланга.
* [http://jivebelarus.net/at_this_day/events_calendar395.html М. Чарняўскі — Бітва пад Кірхгольмам]
 
{{DEFAULTSORT:Кірхгольм 1605}}
[[Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Бітвы Швецыі]]
[[Катэгорыя:1605]]
[[Катэгорыя:Падзеі 27 верасня]]
{{DEFAULTSORT:Кірхгольм 1605}}
[[Катэгорыя:Бітвы Рэчы Паспалітай]]
[[Катэгорыя:Бітвы XVII стагоддзя]]
171 282

праўкі