Віктар Цімафеевіч Тураў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up, replaced: Сябры → Члены using AWB
Радок 21:
== Біяграфія ==
 
Бацьку В. Турава ў час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] расстралялі як [[Партызаны|партызан]]а, сам В. Тураў разам з маці быў вязнем «сямейнага» канцлагера на [[Рака Рэйн|Рэйн]]е. З [[1959]] — рэжысёр кінастудыі «[[Беларусьфільм]]», аўтар шэрагу дакументальных фільмаў і сюжэтаў у кіначасопісе «Савецкая Беларусь». Скончыў рэжысёрскі факультэт [[Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі|Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі]] ([[Горад Масква|Масква]], [[1961]], майстэрня [[Аляксандр Пятровіч Даўжэнка|А. Даўжэнкі]] і {{нп3|Міхаіл Эдышэравіч Чыаўрэлі|М. Чыаўрэлі|ru|Чиаурели, Михаил Эдишерович}}). Працаваў выкладчыкам Акадэміі мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1976—1981 — першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі.
 
Этапнымі работамі В. Турава былі экранізацыі «Палескай хронікі» [[Іван Паўлавіч Мележ|І. Мележ]]а «[[Людзі на балоце, раман|Людзі на балоце]]» (1982), «Подых навальніцы» (1983), тэлефільм паводле апавядання [[Іван Сяргеевіч Тургенеў|І. Тургенева]] «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава». Сярод іншых фільмаў, прысвечаных тэме вайны і гісторыі, — «Я родам з дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і інш. Мастацкія стужкі В. Турава неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных кінафестывалях. Здымаў фільмы з удзелам [[Уладзімір Высоцкі|Уладзіміра Высоцкага]], з якім сябраваў. Творчай манеры Т. ўласцівы эпічная глыбіня, востры драматызм у спалучэнні з лірычнымі інтанацыямі, імкненне да разнастайнасці жанраў.