Арсен Васілевіч Паўлюкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў медыцынскі факультэт [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскага ўніверсітэта]]. Працаваў лекарам у [[Слуцк]]у. У пач. 1920-х гадоў далўчыўсядалучыўся да беларускага руху, уваходзіў у Слуцкі беларускі нацыянальны камітэт, кіраўнік яго медычна-санітарнага аддзела. У лістападзе 1920 ініцыіраваў аднаўленне Слуцкага беларускага нацыянальнага камітэта, быў яго старшынёй. На Беларускім з'ездзе Случчыны (14.11.1920) абраны намеснікам старшыні [[Беларуская рада Случчыны|Беларускай рады Случчыны]]. У час [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] (1920) загадчык шпіталя паўстанцаў. Удзельнічаў у рабоце [[Першая Усебеларуская канферэнцыя|Першай Усебеларускай канферэнцыі]] ў [[Прага|Празе]] (верасень 1921). У красавіку 1922 быў арыштаваны польскімі ўладамі ў [[Нясвіж]]ы. Пазней жыў у мяст. [[Аграгарадок Сіняўка|Сіняўка]], арганізаваў «Народны хаўрус за Бацькаўшчыну», падтрымліваў кантакты з беларускай палітычнай арганізацыяй [[Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба|«Зялёны дуб»]], [[Беларускі камітэт, Варшава|Беларускім камітэтам]] у Варшаве, іншымі арганізацыямі. 3 1923 працаваў лекарам у польскай вайсковай часцічастцы ў [[Вільня|Вільні]]. Адзін з заснавальнікаў і ідэолагаў [[Беларуская часовая рада|Беларускай часовай рады]]. У сярэдзіне 1920-х гадоў адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў шэрагу беларускіх «паланафільскіх» палітычных і культурна-асветных арганізацый, у т.л. таварыстваў «Прасвета», «Беларуская хатка», Беларускага камітэта для спраў самакіравання, Беларускай нацыянальнай рады, Беларускай нацыянальнай партыі (з кіраўніцтва дзвюх апошніх выйшаў 16.2.1928). У 1928 абвінавачаны ў сувязі з савецкай разведкай і асуджаны польскім судом на 12 гадоў зняволення.
 
== Літаратура ==