Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1629): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
У 1617 шведы аднавілі ваенныя дзеянні і завалодалі Пярну. У 1618 было заключана новае перамір'е да 1620. Рэч Паспалітая ў гэты час была занята вайною з Турцыяй і Крымскім ханствам. Гэты момант выкарыстаў Густаў ІІ Адольф і ў 1621 заняў большую частку Інфлянтаў разам з Рыгай, пазней заняў і Мітаву сталіцу васальнага ў адносінах да Рэчы Паспалітай курляндскага герцагства. У 1622 гетман польны літоўскі Крыштоф Радзівіл вярнуў Мітаву, але ў складзе краіны засталіся толькі Курляндыя і паўднёва-ўсходнія Інфлянты.
 
11 жніўня 1622 у Мітаве падпісана пагадненне пра перамір'е, паводле якога мытныя даходы ад гандлю ВКЛ з балтыйскімі краінамі і еўропайЕўропай дасталіся Швецыі.
 
У 1625 пачаўся апошні перыяд вайны, калі Густаў ІІ пачаў наступленне на рэшту Інфлянтаў і Жамойцію. Шведы занялі Какенгаўзен, аблажылі г. Дэрпт, захапілі Біржы, перамаглі [[Бітва пад Вальгафам|пад Вальгафам]] ([[1626]]). Вялікалітоўскаму войску ўдалося адстаяць Даўгаўпілс. Ваенныя дзеянні былі перанесены ў Прусію і далей у Германію. У гэты перыяд войскі Рэчы Паспалітай атрымалі перамогу на моры каля Алівы (1627) і на сушы каля Тшцяны (1629), але шведы занялі ўсю Прусію. 26 верасня 1629 у г. Альтмарк падпісаны дагавор аб перамір'і, паводле якога ўсе парты акрамя Каралеўца, Гданьска і Пуцка і ўся Ліфляндыя да Заходняй Дзвіны пераходзілі да Швецыі.