Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
др арфаграфія
Радок 111:
=== 1915 год ===
[[File:Western front 1915-16.jpg|thumb|Заходні фронт 1915-1916]]
Лінія фронту праходзіла паміж паўночным узбярэжжэм і Вагезамі, і насіла імя Наён, ад назвы захопленага немцамі тутэйшага горада. Брытанцы імкнуліся прарвацца з поўначы і рухацца ў кірунку Артуа, у той час калі французы атакавалі б Шампань. 10 сакавіка сілы саюзнікаў распачалі вялікае наступленне. Англійскае войска рынулася ў атаку, жадаючы авалодаць узвышшам Аўберс. Атаку праводзілі чатыры дывізіі, займаючы тэрыторыю шырынёй каля трох кіламетраў. Перад наступленнем па нямецкім пазіцыям праводзіўся шквальны артылерыйскі абстрэл, які працягваўся поў гадзіны. Пачатак аперацыі суправаджаўся поспехам, ужо праз чатыры гадзіны былі захопленыя бліжэйшыя вёскі. Аднак атака была прыпынена у сувязі з папаўненнем боепрыпасаў. Гэты момант дазволіў немцам сцягуць рэзервы і выправадзіць контратаку, дзякуючы якой было адбіта ўзвышша Аўберс. Нямецкае камандаванне імкнулася ўтрымаць нязменнай сітуацыю на фронце і адначасова рыхтавала наступ у раёне горада Іпр, які брытанцы захапілі яшчэ ў лістападзе 1914 года падчас першых сутычак у гэтым рэгіёне. Удар быў закліканы адцягнуць увагу ад галоўнага ўдару, які павінен быў адбыцца на Усходнім фронце і падарваць ажыццяўленне франка-брытанскіх планаў, а таксама праверыць новую зброю. Пасля двухдзённай бамбардзіроўкі, 22 красавіка 1915 года, нямецкія войскі распылілі хлорны газ, які быў знесены ветрам да брытанскіх акопаў. Зелёна-жоўтая хмара прынесла абаронцам смяротна-задушлівы эфект, сярод войску пачалася паніка, людзі кінуліся наўцечкі, што прывяло да ўтварэння трохкіламетровага прабою ў абарончых камунікацях саюзнікаў. Аднак немцы не валодалі дастатковымі сіламі, каб выкарыстаць сітуацыю. Хутка падцягнутыя канацкіяканадскія войскі здолелі ўзяць сітуацыю ў свае рукі і запаволіць надыход праціўніка. Гэтая бітва стала першай, дзе была ўжыта газавая зброя (немцы ўжылі 168 тон атрутнага хлору), якая ўнесла 5 тысяч жыццяў<ref>Ужыванне газавай зброі было забаронена канвенцыяй у 1899 годзе</ref>.
 
Праз два дні хімічная зброя была паўторна ўжыта, што прывяло да адступлення войск Антанты. Аднак і гэты поспех немцы не здолелі выкарыстаць. 27 красавіка саюзнікі ўжылі новыя метады абароны ад атрутных газаў, непадалёк Іпра, пяхота 16-й ірландскай дывізіі нягледзечы на распылены хлор здолела застацца і весці абарону на сваіх пазіцыях.
Радок 122:
Нямецкі шэф штаба -- [[Эрых фон Фалькенхайн]] сцвярджаў, што калі французы будуць працягваць несці такія вялізныя страты, гэта можа прывесці да іх знясілення і поўнай капітуляцыі. У пачатку 1916 года немцы пачалі рыхтавацца да поўнамаштабнай контратакі, сцягнуўшы ў раён Вердэна пяхоту і паветранныя сілы. Вердэн з'яўляўся добраўмацаванай крэпасцю, акружанай кальцом абарончых фартоў; суцэльны комплекс заставаўся, бадай што, апошняй перашкодай на пуці ў Парыж.
 
Вялікая роля адводзілася нямецкай авіяцыі, якая на пачатку вайны здолела знішчыць большасць самалётаў саюзнікаў, што давала ёй магчымасць панавання ў паветры над крэпасцю і свабоднага маніпулявання нямецкіх бамбардзіроўшчыкоў і самалётаў-разведчыкаў. Дзякуючы гэтаму артылерыйскі абстрэл быў досыць дакладным. Тым не менш, у маі ў небе над Вердэнам з'явілася французская эскадра пераследу ''Nieuport'' з сучасным тыпам байцоў. Паветраныя сутычкі перараслі ў бітвы беспрэцэдэнтных маштабаў. Кожны з бакоў спрабаваў атрымаць кантроль у паветры, свабодна выконваць паветраную разведку і бамбарзіроўкубамбардзіроўку пазіцый праціўніка.
 
21 лютага нямецкія войскі абрынулі на Вердэн ураганны агонь, правёўшы дзевяцігадзінны артылерыйскі абстрэл. Аднак, калі нямецкая пяхота пайшла ў атаку, спадзяючыся, што артылерыя знішчыла ўсё жывое на ўмацаваных лініях французскіх войск, яна неспадзявана для сябе сустрэлася з інтэнсіўным агнём французаў. Немцы штораз аднаўлялі наступ. Яны пачыналі з артылерыйскай парыхтоўкіпадрыхтоўкі, падвяргаючы французскія пазіцыі мацнейшаму абстрэлу. Пасля шматмесячных крывапралітных баёў немцы здолелі дабіцца толькі нікчэмнага прасоўвання. Авалодаць Вердэнам і прарваць французскі фронт яны так і не здолелі, нягледзечы на грамадныя страты.
 
Увосень французы сутыкнуліся з праблемай утрымання сваіх пазіцый. З мэтай даць адпачынак французскім войскам, якія знаходзіліся ў раздробленым стане, брытанцы арганізавалі наступленне, якое павінна было паменшыць ціск на французскі фронт, а таксама дапамагчы Расіі, яка несла вялікія страты на Усходзе. 1 ліпеня брытанцы пачалі наступальную атаку на рацэ Сома, правы фланг захоўвалі пяць французскіх дывізій. Атацы папярэднічала цяжкая сямідзённая артэлерыйскаяартылерыйская бамбардзіроўка. Французскія сілы дасягнулі значных поспехаў, аднак брытанцы моцна пацярпелі з-за сваёй артылерыі, якая не здолела знішчыць ні калючы дрот, ні нямецкія акопы<ref>Страты брытанцаў у першы дзень бітвы налічвалі каля 57 тыс. чалавек.</ref>.
 
Саюзнікі атрымаўшы ўрок пад Вердэнам, распрацавалі новыя тыпы самалётаў, якія былі выкарыстаны ў небе над Сома. Іх дзейнасць дасягнула вялікіх поспехаў і вымусіла немцаў рэарганізаваць свае паветраныя сілы. З гэтага часу ў паветраных баях бралі ўдзел шмат самалётаў, а не па адной машыне, як гэта было раней.
 
Пасля перагрупоўкі сіл, бітвы ў рэгіёне Сома працягваліся далей у ліпені і жніўні. Брытанцы дасягнулі значных поспехаў, нягледзечы на памацаваннепадмацаванне праціўніка новымі нямецкмі салдатамі. У жніўні саюзнікі змянілі тактыку атакуючых аддзелаў, выкарыстоўваючы адносна невялікія штурмавыя групы, аднак і яны не змаглі зламаць пазіцыі праціўніка. Вынікам праведзеных баёў стала ўмацаванне лініі фронту занятай брытанцамі, які лічылі неабходнай артылерыйскую падгатоўку і неабходнасць мець пазіцыі для будучых атак.
 
Астатняя фаза бітвы над Сома стала першым у гісторыі эпізодам калі былі ўжыты танкі. Саюзнікі правёўшы наступленне не дасягнулі значных вынікаў, танкі былі няздольныя змяніць сітуацыю, з-за сваёй малой колькасці і частых паломак на поле бітвы. Вырашальная бітва на Соме адбылася ў кастрычніку і пачатку лістапада. Як вынік невялікі зрух фронту і велізарныя страты з абодвух бакоў (саюзнікі страцілі 600 тысяч чалавек, немцы 460 000.).
Радок 145:
Лічылася, што дзякуючы гэтаму ўдасца вымусіць Англію пайскі не поўгадовы перапынак у вайне, у той час як амерыканскім войскам, каб стаць значнай сілай на заходнім фронце, патрабаваўся, як мінімум год. Першапачаткова падводныя лодкі наносілі велізарныя страты для гандлёвых караванаў, але пазней, у сувязі з увядзеннем ваенных канвояў, страты былі значна зменшаныя.
 
У красавіку 1917 года брытанцы правялі шэраг атак, якія далі пачатак [[Бітва пры Арасе, 1917|бітве пры Арасе]]. Нягледзечы на поспехі канадскага корпуса і 5-й брытанскай дывізіі, выкарыстаць гэту магчымасць яны не здолелі, з-за цяжкіх страт, панесеных падчас сутыкненняў на поўдні.
 
У гэтым жа месяцы генерал Роберт Нівель, загадаў распачаць наступленне на Эна. Наступленню ў якім брала ўдзел каля 1,2 мільёна салдатаў, папярэднічаў тыднёвы артылерыйскі абстрэл нямецкіх пазіцый, пяхоту падтрымлівалі танкі. Аднак, нягледзячы на такія вялікія сілы і сродкі, якія ўдзельнічалі ў атацы, саюзнікі не змаглі дасягнуць сваіх мэт, гэта было галоўным чынам з-за складанай мясцовасці ў якой даводзілася дзейнічаць англійскім і французскім салдатам. Акрамя таго, немцы атрымалі кантроль у паветры, што перашкаджіла саюзным самалётам-разведчыкам карэктаваць агонь сваёй артылерыі. На працягу тыдня загінула 100 тыясч французскіх салдат. Не зважаючы на цяжкія страты Нівель вырашае пряцягнуць наступленне ў маі.