Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

др
др (арфаграфія)
 
=== Крах саюзаў ===
[[File:Nicholas II of Russia painted by Earnest Lipgart.jpg|150px|thumb|МіколаМікалай II, імператар расійскі]]
Першая сусветная вайна часткова была справацыравана існаваннем дзвюх варожых саюзаў: [[Антанта|Антанты]] (Велікабрытанія, Францыя і Расія) і [[Траісты саюз|Траістага саюза]] (Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія), якія зарадзіліся дзякуючы [[канцлер]]у Рэйха — [[Бісмарк]]у, пасля франка-прускай вайны. Бісмарк жадаючы ізаліраваць Францыю, у [[1879]] годзе заключыў з Астра-Венгрыяй [[Аўстра-германскі дагавор|ваенны дагавор]] супраць Расіі (у выніку вайны паміж Германіяй і Францыяй, Аўстра-Венгрыя павінна была захаваць нейтральнасць). У [[1882]] годзе скарыстаўшы становішча "жалезны канцлер" уцягнуў у [[Траісты саюз|альянс]] супраць Францыі Італію, якая была незадаволена [[Франка-туніская вайна|захопам французамі Тунісу]]. Італія павінна была застацца нейтральнай калі б Расія атакавала Аўстра-Венгрыю, а немцы і аўстра-венгры, ў сваю чаргу, згаджаліся дапамагчы італьянцам, калі б яны падвергліся нападу з боку Францыі. Тым часам адносіны паміж Аўстра-Венгрыяй і Расіяй, пагаршаліся праз сітуацыю на Балканах, аднак да адкрытай вайны не даходзіла. Справа ў тым, што яшчэ перад адстаўкай Бісмарк заключыў з Расіяй [[Дагавор перастрахоўкі|мірны дагавор]], паводле якога абодва бакі павінны былі захоўваць нейтралітэт у выпадку, калі адзін з бакоў знаходзіцца ў стане вайны.