Шанхай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
→‎Гісторыя: пабодная -> падобная
Радок 73:
У часы панавання [[Дынастыя Цын|дынастыі Цын]] Шанхай стаў адным з найбольш важных марскіх партоў у рэгіёне [[Янцзы|дэльты Янцзы]], у выніку чаго адбыліся дзве важныя палітычныя змены: па-першае, імператар [[Кансі]] ў [[1684]] годзе адмяніў папярэднія забароны дынастыі Мін, якія дзейнічалі з [[1525]] года, на выхад суднаў у акіян. Па-другое, у [[1732]] годзе імператар [[Юнчжэн]] перанес мытню ў правінцыю [[Цзянсу]], сталіцай якой якраз і быў горад Шанхай, і надаў яму эксклюзіўныя правы на кантроль над знешнім гандлем. У выніку гэтых двух важных рашэнняў да [[1735]] Шанхай стаў асноўным гандлёвым портам усёй ніжняй вобласці ракі Янцзы, нягледзячы на ўсё яшчэ нізкі адміністрацыйны узровень у палітычнай іерархіі<ref>Danielson, Eric N., «Shanghai and the Yangtze Delta», 2004, pp.10–11</ref>.
 
Міжнародная ўвага да Шанхаю ўзрасла ў [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзі]] з-за ягонага эканамічнага і гандлёвага патэнцыялу. У часы [[Першая опіумная вайна|Першай опіумнай вайны]] ў [[1839]]—[[1842]] гг. брытанскія войскі часова захапілі горад. Вайна скончылася ў [[1842]] годзе ў выніку падпісання [[Нанкінская дамова|Нанкінскай дамовы]], паводле якой Кітай абавязваўся адчыніць для міжнароднага гандлю свае асноўныя порты, у спіс якіх увайшоў і Шанхай. Разам з тым з [[Вялікабрытанія|Брытаніяй]] была падпісана яшчэ адна асобная [[Хумэнская дамова]] ў [[1843]] годзе, якая дазволіла брытанцам займацца гандлем на кітайскай зямлі. Праз год пабоднаяпадобная дамова была падпісана і з [[ЗША]]- [[Вансяская дамова]]. У выніку Брытанія, [[Францыя]] і Злучаныя Штаты Амерыкі атрымалі значныя саступкі і па-за сценамі горада, якім па-ранейшаму кіравалі кітайцы.
 
У [[1855]] годзе горад быў захоплены паўстанцамі з [[таварыства малых шабляў]], але быў вернуты пад імператарскую ўладу ў лютым [[1855]] году<ref>Scarne, John. [http://www.archive.org/stream/twelveyearsinchi00scarrich «Twelve years in China»]. Edinburgh: Constable, 1860: 187-209.</ref>. У [[1854]] годзе быў створаны Шанхайскі муніцыпальны савет для кіравання замежнымі паселішчамі. У пэрыяд з [[1860]] па [[1862]] гады [[тайпінскае паўстанне|тайпінскія]] паўстанцы двойчы напалі на Шанхай і знішчылі ўсходнія і паўднёвыя прыгарады горада, але не здолелі захапіць сам горад<ref>Williams, S. Wells. [http://hdl.handle.net/2027/yale.39002013393773 «The Middle Kingdom: A Survey of the Geography, Government, Literature, Social Life, Arts, and History of the Chinese Empire and its Inhabitants»], Volume 1, p. 107. Scribner (New York), 1904.</ref>. У [[1863]] годзе брытанскае паселішча на поўдзень ад ракі [[Сучжоў]] і амерыканскае паселішча на поўначы ўз'ядналіся з мэтай фармаваньня Шанхайскага інтэрнацыянальнага паселішча. Французскае паселішча адмовілася ад аб'яднання м захавала сваю канцэсію на поўдні і паўднёвым захадзе.