Свята-Мікалаеўская царква (Данілавічы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 1:
'''Свята-Мікалаеўская царква''' - праваслаўны [[храм]] ў в. [[Аграгарадок Данілавічы, Веткаўскі раён|Данілавічы]] [[Веткаўскага раёна]] [[Гомельскай вобласці]].
 
== Гісторыя ==
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з дрэва.
 
== Архітэктура ==
Вырашана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Кананічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць званіца-прытвор, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над цэнтральным зрубам узведзены магутны 8-гранны шатровы барабан, завершаны, як і шацёр 2-яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.
 
== Інтэр'ер ==
У інтэр'еры Абразы 19 ст. «Благавешчанне», «Каранаванне Марыі», «Маці Божая Траяручыца», «Спас Вялікі Архірэй», «Спас», «Святы Мікалай» і «Цуд Георгія аб змеі» (дошка, алей).
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
 
{{няма катэгорый}}