Розніца паміж версіямі "Другое камп’енскае перамір’е"

др (Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Камп'енскае перамір'е 1940 у Другое камп'енскае перамір'е)
== Гісторыя падпісання ==
{{seealso|Французская кампанія, 1940}}
Нямецкія войскі [[10 мая]] [[1940]] гады пачалі ўварванне ў [[Бельгія|Бельгію]], [[Нідэрланды]] і Францыю і на працягу месяца разграмілі французскія войскі і размешчаныя на кантыненце брытанскія экспедыцыйныя часці. [[10 чэрвеня]] быў заняты [[Парыж]], і ўрад Францыі пераехаў у [[Бардо]]. Прэм'ер-міністр Францыі [[Поль РэйнаРэйно]] адмовіўся весці перамовы пра мір і падаў у адстаўку [[16 чэрвеня]], яго змяніў герой Першай сусветнай вайны [[маршал Францыі]] [[Анры Філіп Петэн]]. Ён адразу ўступіў у перамовы з Гітлерам.
 
Месцам падпісання перамір'я Гітлер выбраў [[Камп'енскі лес]], месца недалёка ад горада [[Камп'ень]] у [[Уаза, дэпартамент|дэпартаменце Уаза]]. Гэта павінна было сімвалізаваць гістарычны рэванш над Францыяй, паколькі Камп'енскі лес быў месцам падпісання [[Першае камп'енскае перамір'е|зневажальнага перамір'я]] паміж Германіяй і [[Антанта|Антантай]] у [[1918]] годзе, якое завяршыла дзеянні на Заходнім фронце [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] і адзначыла пачатак канца [[Германская імперыя|Германскай імперыі]]. Рашэнне аб месцы падпісання перамір'я Гітлер прыняў яшчэ [[20 мая]], калі да заканчэння баёў было далёка<ref>''Ширер, У.'' Взлёт и падение Третьего рейха. С.159</ref>.