Ліда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 71:
 
== Гісторыя ==
Датай узнікнення Ліды лічаць [[1323]] год — пачатак узвядзення [[Лідскі замак|Лідскага замка]], вакол якога паступова вырас горад. Ліда належала непасрэдна вялікім князям [[Гедзімін]]у, [[Кейстут]]у, [[Альгерд]]у, [[Ягайла|ЯгайлеЯгайлу]], [[Вітаўт]]у; у 1396-99 у Лідзе жыў беглы татарскі хан [[Тахтамыш]]. З 1384 неаднаразова падвяргалася нападам крыжакоў. У 15-16 ст. горад быў значным цэнтрам рамяства і гандлю, звязаны з [[Вільня]]й, [[Навагрудак|Навагрудкам]], [[Менск]]ам, [[Полацк]]ам. У гэты час горад складаўся з рыначнай плошчы і 4 вуліц, да яго прымыкала прадмесце Зарэчча. З [[1568]] цэнтр [[Лідскі павет|Лідскага павета]] [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]] [[ВКЛ]]. У [[1590]] атрымала [[магдэбургскае права]] і [[герб]]. З 2-ой паловы 17 ст. ў выніку войн з Расіяй і Швецыяй Ліда прыйшла ў заняпад, але з сярэдзіны 18 ст. пачалося гаспадарчае ажыўленне.
 
З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Слонімскай губерні, у 1797 уваходзіла ў Літоўскую, з 1801 — [[Гродзенская губерня|Гродзенскую]] і з 1842 — [[Віленская губерня|Віленскую]] губерні. У канцы 19 ст. дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзена першая чыгуначная лінія.