COBOL: Розніца паміж версіямі

мова праграмавання
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''КОБОЛ''' ({{lang-en|COBOL}}, акронім ад ''co''mmon ''b''usiness-''o''riented ''l''anguage) - кампіляваная...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:53, 13 сакавіка 2016

КОБОЛ (англ.: COBOL, акронім ад common business-oriented language) - кампіляваная мова праграмавання высокага ўзроўню, прызначаная для выкарыстання ў бізнесе. Гэта імператыўная, працэдурная і, пачынаючы з 2002 года, аб'ектна-арыентаваная мова. COBOL выкарыстоўваецца ў асноўным у сферы бізнесу, у фінансавых і адміністрацыйных сістэмах кампаній і ўрадаў. Да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца ў састарэлых прыкладаннях, разгорнутых на вялікіх ЭВМ, для такіх задач, як буйнамаштабная пакетная і транзакцыйная апрацоўка звестак. Але з-за зніжэння папулярнасці і выхаду на пенсію вопытных праграмістаў на COBOL, праграмы пераносяць на новыя платформы, перапісваюць на сучасныя мовы, або замяняюць праграмнымі пакетамі.[1] Цяперашняе праграмаванне на COBOL у большасці зводзіцца к падтрымцы наяўных прыкладанняў.[2]

Мова COBOL была распрацавана ў 1959 годзе, у асацыяцыі КОДАСІЛ (англ.: CODASYL) Грэйс Хопер, якую звычайна называюць "маці COBOL", і была часткова заснавана на яе папярэдняй працы па праектаванні мовы праграмавання.[3][4][5] Мова з'явілася ў рамках намаганняў Міністэрства абароны ЗША па стварэнні пераноснай мовы праграмавання для апрацоўкі дадзеных. У якасці часовай меры, міністэрства абароны неадкладна прымусіла вытворцаў камп'ютараў стварыць гэту мову, што прывяло да яе шырокага распаўсюджання.[6] Мова была стандартызавана ў 1968 годзе і з таго часу перагледжана чатыры разы. Пашырэнні ўключаюць падтрымку структурнага і аб'ектна-арыентаванага праграмавання. Цяперашні стандарт - ISO/IEC 1989:2014.[7]

COBOL мае сінтаксіс, падобны да англійскай мовы, які быў распрацаваны, каб быць самадакументаваным і добра чытэльным. Тым не менш, мова шматслоўная і выкарыстоўвае больш за 300 зарэзерваваных слоў. У адрозненне ад зараз распаўсюджанага сціслага сінтаксісу y = x;, COBOL мае больш англа-падобны сінтаксіс (у дадзеным выпадку, MOVE x TO y). Код у COBOL падзелены на чатыры часткі (ідэнтыфікатары, асяроддзе, дадзеныя і працэдуры), якія змяшчаюць цвёрдую іерархію раздзелаў, параграфаў і выказванняў. Не маючы вялікай стандартнай бібліятэкі, стандарт вызначае 43 выказванні, 87 функцый і толькі адзін клас.

Акадэмічныя вучоныя ў галіне інфарматыкі былі большай часткай незацікаўлены ў бізнес-прыкладаннях, калі COBOL стваралася, і не ўдзельнічалі ў яе распрацоўцы; мова практычна распрацавана з нуля, як камп'ютарная мова для бізнесменаў, з акцэнтам на ўвод і вывад, у якіх дадзеныя разглядаюцца толькі як лічбы і радкі тэксту.[8] COBOL падвяргалася крытыцы на працягу ўсяго свайго існавання за такія рысы, як шматслоўе, працэс праектавання і дрэнную падтрымку структурнага праграмавання, якія прывялі да маналітных і незразумелых праграм.

Зноскі

  1. Mitchell, Robert L.. Brain drain: Where Cobol systems go from here. Computerworld (14 сакавіка 2012). Праверана 9 February 2015.
  2. Mitchell, Robert L.. Cobol: Not Dead Yet. Computerworld (4 кастрычніка 2006). Праверана 27 April 2014.
  3. Porter Adams, Vicki (5 October 1981). "Captain Grace M. Hopper: the Mother of COBOL". InfoWorld. 3 (20): 33. ISSN 0199-6649.
  4. Betts, Mitch (6 Jan 1992). "Grace Hopper, mother of Cobol, dies". Computerworld. 26 (1): 14. ISSN 0010-4841.
  5. Lohr, Steve (2008). Go To: The Story of the Math Majors, Bridge Players, Engineers, Chess Wizards, Maverick Scientists, and Iconoclasts--The Programmers Who Created the Software Revolution. Basic Books. p. 52. ISBN 978-0786730766.
  6. Ensmenger, Nathan L. (2009). The Computer Boys Take Over: Computers, Programmers, and the Politics of Technical Expertise. MIT Press. p. 100. ISBN 978-0262050937. LCCN 2009052638.
  7. ISO/IEC 1989:2014. ISO (26 мая 2014). Праверана 7 June 2014.
  8. http://cs.brown.edu/~adf/programming_languages.html

Крыніцы

  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8