Сцюарт Бінэм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
Стаў прафесіяналам у 1995 годзе, а дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 1999|адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1999 года]], дзе здолеў дайсці да 1/4 фіналу. У 2000 годзе ўпершыню патрапіў на [[Чэмпіянат свету па снукеры 2000|чэмпіянат свету]], дайшоўшы да 1/8 фіналу, а ў [[Снукерны сезон 2005/2006|сезоне 2005/2006]] дайшоў да чвэрцьфіналаў на [[Гран-пры 2005, снукер|Гран-пры]] і [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2005|чэмпіянаце Вялікабрытаніі]], а таксама перамог на [[Кваліфікацыя да Мастэрс 2006, снукер|кваліфікацыйным турніры да Мастэрс]], што дазволіла яму дэбютаваць на [[Мастэрс 2006, снукер|найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве]], пасля чаго ўпершыню ўвайшоў у топ-32 і абараніў тытул [[Кваліфікацыя да Мастэрс 2007, снукер|кваліфікацыі да Мастэрс]] у [[Снукерны сезон 2006/2007|наступным сезоне]]. У пачатку [[Снукерны сезон 2011/2012|сезона 2011/2012]], толькі ва ўзросце 35 гадоў, атрымаў першую рэйтынгавую перамогу на [[Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры 2011|адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі]] і пазней увайшоў у топ-16 [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2011/2012|афіцыйнага рэйтынгу]]. У [[Снукерны сезон 2012/2013|сезоне 2012/2013]] дайшоў да фіналаў [[Усі Класік 2012, снукер|Усі Класік]] і [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2013|адкрытага чэмпіянату Уэльса]], атрымаў перамогу ў апошнім розыгрышы [[Прэм'ер-ліга 2012, снукер|прэм'ер-лігі]] і ў канцы [[Снукерны сезон 2012/2013|сезона]] дэбютаваў у топ-8 рэйтынгу. У [[Снукерны сезон 2014/2015|сезоне 2014/2015]] выйграў другі рэйтынгавы тытул — [[Шанхай Мастэрс 2014, снукер|Шанхай Мастэрс]], а таксама сенсацыйна перамог на [[Чэмпіянат свету па снукеры 2015|чэмпіянаце свету]], адолеўшы фаварытаў [[Роні О'Саліван]]а, [[Джад Трамп|Джада Трампа]] і [[Шон Мёрфі|Шона Мёрфі]] ў фінале і стаўшы самым узроставым [[Чэмпіянат свету па снукеры|чэмпіёнам свету]] з [[Чэмпіянат свету па снукеры 1978|1978 года]]. Пасля перамогі на першынстве свету падняўся на найлепшае для сябе другое месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2014/2015|сусветным рэйтынгу]].
 
Займае другое месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг|сусветным рэйтынгу]] на працягу сямі месяцаў. Апроч трох рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 міні-рэйтынгавыянізкарэйтынгавыя турніры [[Players Tour Championship, снукер|PTC]] і 4 іншыя прафесійныя турніры. За сваю кар'еру аформіў больш за 250 [[Соценная серыя, снукер|соценных серый]] і ўваходзіць у топ-20 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера. Сума прызавых грошай, якія ён зарабіў за ўсю прафесійную кар'еру, перавышае паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў.
 
==Фіналы турніраў==