Бруханогія малюскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 23:
Асноўнай прыкметай бруханогіх малюскаў з'яўляецца торс, гэта значыць паварот вантробнага мяшка на 180°. Акрамя таго, для большасці гастрапод характэрнай прыкметай з'яўляецца наяўнасць турбаспіральнай ракавіны. Адрозніваюцца задняшчэлепныя, пярэдняшчэлепныя і лёгачныя бруханогія.
 
Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (вышыня 0,5 мм  — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання  — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт  — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нервовая складаецца з 5 пар нервовых гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хімічнай адчувальнасці.
 
Клас уключае каля 60 000-75 000 відаў; на Беларусі - — 51 від, найбольш пашыраны [[балацянікі]], [[бітынія]], [[жывародкі]], вальваты, [[вінаградны смоўж]], катушкі, слізнякі, хмызняковы смоўж.
 
Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты.
 
Водныя бруханогія  — корм для рыб; удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя  — аб'ект промыслу, наземныя бруханогія  — шкоднікі сельскагаспадарчых культур.
 
== Гл. таксама ==