Адкрыць галоўнае меню

Змены

Выступаючы за падтрымку старой «ягелонскай ідэі» (злучнасці зямель Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага) і салідарнасць з дваранамі польскіх губерняў, дваране [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] натуральна адчувалі, што ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў іх больш падобнага па юрыдычным статусе існавання (галоўным чынам, абмежавальнага і дыскрымінацыйнага па сваім характару) з польскімі дваранамі [[Паўднёва-Заходні край|Паўднёва-Заходняга края]] (Кіеўская, Валынская і Падольская губерні). Лідары МТСГ (Эдвард Вайніловіч, [[Аляксандр Аляксандравіч Скірмунт]], граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі]], князь [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі]], [[Раман Аляксандравіч Скірмунт]] і інш.), першымі сярод іншых сельскагаспадарчых таварыстваў сфармулявалі для выбараў ліберальна-кансерватыўную палітычную праграму, апублікаваную 7(20) кастрычніка 1905 г. на старонках газеты [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№31, 1905 г.)<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 26—31; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 240—241.</ref>.
 
Пасля выдання царом маніфеста[[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года|Маніфеста 17 (30) кастрычніка 1905 г.]], які надаваў аб'яўленай раней законадарадчай Дзяржаўнай Думе (у якую яшчэ не прайшлі выбары дэпутатаў) заканадаўчы характар і ўводзіў ліберальныя свабоды, лідарамі МТСГ было прапанавана стварыць [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|«краёвую» партыю ліберальна-кансерватыўнага кірунку]] для стварэння ў Думе дэпутацкага [[Краёвае кола Літвы і Русі|«Краёвага кола Літвы і Русі»]]. Па сутнасці гэта было прыхаваным першым кансалідацыйным крокам на шляху да паступовага аднаўлення былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—63; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 242.</ref>.
 
У адрозненне ад украінскіх зямель, [[краёўцы|«краёвая ідэя»]] атрымала ў 1905—1906 гг. вялікі водгук і аказалася вельмі запатрабаванай у літоўска-беларускіх губернях, чаму паспрыяла фарміраванне побач з ліберальна-кансерватыўным ліберальна-дэмакратычнага кірунку [[краёўцы|«краёвасці»]], і стала патрыятычным памкненнем зламаць правінцыялізацыю [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]] у Расійскай імперыі<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 63—64; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 242—243.</ref>.