Розніца паміж версіямі "Аляксандр Карлавіч Ельскі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
Пасля смерці Аляксандра Ельскага [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]] апублікаваў у канцы [[1916]] г. у [[горад Вільнюс|віленскай]] беларускамоўнай газеце [[Гоман (1916)|''«Homan»'' («Гоман»)]] свой некралог «Аляксандр Ельскі», у якім пахвальна ацаніў дзейнасць Ельскага і падзячыў за маральную і фінансавую падтрымку новаму пакаленню дзеячоў беларускамоўнай культуры: ''«Ельскі шчыра кахаў родны край і лічыў, што павіннасць жыхароў нашай зямліцы — працаваць дзеля лепшай долі гэтай апошняй. Яшчэ ў 80-х і 90-х гадах ён пісаў аб гэтым у стаццях, друкаваных у пецярбурскай польскай газеце „Kraj“. <…> не маючы прылучыць свае слабеючыя сілы да работы „маладых“, ён у пастаяннай перапісцы з імі пасылаў ім свае ўвагі і рады, прызываючы да асцярожнасці, разважлівасці і хрысціянскага мілавання нават сваіх ворагаў. Калі ж для грамадкі беларускіх працаўнікоў наступалі цяжкія моманты, ён спяшаўся і з матэрыяльнай помаччу, давяраючы ім свае зберажоныя грошы»''<ref>''Луцкевіч, А.'' [http://kamunikat.org/download.php?item=10103-1.pdf&pubref=10103 Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва]… С. 4, 31—32.</ref>.
 
[[Рамуальд Зямкевіч]] у [[1919]] г. напісаў пра значнасць асобы Аляксандра Ельскага: ''«Будучы гісторык краю, калі будзе штудзіраваць заняпад [[Беларусы|беларускага народа]] ў часе цёмнай цемры рэакцыі, ад [[1861]] да [[1905]] г., не можа абмінуць ніводнага друкаванага радка Ельскага. Гэта быў у поўным значэнні маянтковец-грамадзянін, светлая памяць якога асабліва павінна быць шанавана [[Беларусы|беларусамі]]»''<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 51—52.</ref>. Бо толькі [[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года]], Расійскаявыдадзены імперыя|Маніфест[[Мікалай 17 кастрычніка 1905 года]]II, выдадзеныімператар расійскі|расійскім імператарам]] у ходзе [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|агульнарасійскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]], прадаставіў свабоду выкарыстання любой мовы і свабоду друку ў [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]], што значна паскорыла працэс фарміравання прафесійнай беларускамоўнай мастацкай культуры.
 
Выйшлі ўспаміны пляменніка Аляксандра Ельскага — Уладзіслава Ельскага (1859—1946) «На зямлі продкаў»<ref>''Ельскі У.'' На зямлі продкаў / Уклад. Уладзімір Мархель, перакл. з польск. Ірыны Марачкінай // Шляхам гадоў. — Мінск, 1993. (''Успаміны захоўваліся ў нашчадкаў Ельскіх, ніколі не выдаваліся.'')</ref>, дзе між іншым згадваецца Аляксандр Ельскі, падрабязнасці яго жыцця і дзейнасці, і ўзнаўляецца радавод Ельскіх. Апублікаваны рэестр (зроблены ў асноўным па памяці ўнукам пісьменніка — Генрыхам Ельскім) калекцый Аляксандра Ельскага<ref>Шляхам гадоў. № 1, 1990.</ref>.
35 455

правак