Георг Ом: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў [[Універсітэт Эрлангена — Нюрнберга|Эрлангенскім універсітэце]] (1805-06), затым працаваў настаўнікам у Готштаце (Швейцарыя; 1806-09). Самастойна падрыхтаваў і абараніў у Эрлангене доктарскую дысертацыю (1811). Выкладаў у Бамбергу (1813-1817), Кёльне (1817-28), Берліне (1828-1833). З 1833 года дырэктар Політэхнічнай школы ў Нюрнбергу, з 1849 года прафесар [[Мюнхенскі ўніверсітэт|Мюнхенскага ўніверсітэта]]. Асноўныя працы па электрычнасці, [[оптыка|оптыцы]], [[крышталяоптыка|крышталяоптыцы]], [[акустыка|акустыцы]]. Правёў серыю дакладных эксперыментаў, усталяваў у 1826 годзе асноўны закон [[электрычны ланцуг|электрычнага ланцуга]] ([[закон Ома]]) і даў у 1827 годзе яго тэарэтычнае абгрунтаванне. З 1830 года займаўся акустыкай. У 1843 годзе паказаў, што найпростае слыхавое адчуванне выклікаецца толькі гарманічнымі ваганнямі, на якія вуха раскладае складаныя гукі. У 1881 імем Ома названа [[Ом, адзінка вымярэння|адзінка электрасупраціўлення]]. Член [[Лонданскае каралеўскае таварыства|Лонданскага каралеўскага таварыства]] (1842).
 
{{DEFAULTSORT:Ом}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта]]