Розніца паміж версіямі "Вялікі Ноўгарад"

1 703 байты дададзена ,  4 гады таму
дапаўненне
(дапаўненне)
'''Вялікі Ноўгарад''' ({{lang-ru|Великий Новгород}}) — горад у [[Расія|Расіі]], адміністрацыйны цэнтр [[Наўгародская вобласць|Наўгародскай вобласці]]. Да [[1999]] года меў назву ''Ноўгарад''. Насельніцтва 216 699 чалавек (1.01.2007). Размешчаны на Прыільменскай нізіне на рацэ [[Рака Волхаў|Волхаў]], у 6 км ад возера [[Возера Ільмень|Ільмень]]. Вытворчасць мінеральных угнаенняў, металаперапрацоўка.
 
== Гісторыя ==
== Вядомыя асобы ==
Упершыню згадваецца ў Наўгародскім I летапісе пад [[859]] годам. З канца 10 стагоддзя — значны цэнтр [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]]; у 1136—1478 гадах — сталіца Наўгародскай феадальнай рэспублікі. Размяшчэнне на стыку [[шлях з варагаў у грэкі|шляху «з варагаў у грэкі»]] з Волжскім спрыяла развіццю ў ім ужо ў 10 стагоддзі рамёстваў, гандлю і культуры. Гандлёвыя сувязі Вялікага Ноўгарада распаўсюджваліся ад Фландрыі і ганзейскія гарадоў да Югорскай зямлі і ад Скандынавіі да Астрахані і Канстанцінопаля. Старажытны Вялікі Ноўгарад — цэнтр рускай культуры, цэнтр летапісання, распаўсюджвання пісьменнасці ([[Берасцяныя граматы]]).
 
У 1546 годзе па колькасці двароў (5159) і насельніцтву (35 тыс. чалавек) займаў сярод рускіх гарадоў 3-е месца (пасля Масквы і Пскова). З развіццём Пецярбурга Вялікі Ноўгарад паступова губляе сваё гандлёва-эканамічнае значэнне, застаючыся адным з цэнтраў ільнаводства. З 1727 года — губернскі горад.
 
== Вядомыя ўраджэнцы і жыхары ==
* [[Аляксей Кайгарадаў]]
* [[Іаан Наўгародскі]]
 
 
{{rq|stub|sources}}
 
{{Гарады Наўгародскай вобласці}}
53 127

правак