Стрэчанская царква (Драгічын): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Царква ў гонар Стрэчання Гасподняга''' - праваслаўны храм у г. Драгічын Брэсцкай воб...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:10, 15 сакавіка 2016

Царква ў гонар Стрэчання Гасподняга - праваслаўны храм у г. Драгічын Брэсцкай вобласці.

Архітэктара

На вул Леніна. Пабудавана ў 1862 г. з дрэва паводле праекта архітэктара Т. Савіча'. Ранейшая драўляная царква да сярэдзіны 19 ст. прыйшла ў заняпад (была вырашана ў стылі барока з 2-вежавым галоўным фасадам 3-нефавага яруснага аб'ёму).

Архітэктура

Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохсценны зруб пад 2-схільным дахам. На франтальным фасадзе 3-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, якая завяршае шацёр. Галоўны ўваход аформлены 2-слуповым ганкам. Архітэтурны рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна размешчанымі стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр'ер

У малітоўную залу выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах, апсіда вылучана іканастасам. Абразы 19 ст.: «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Вастрабрамская» (у сярэбранай чаканай арнаментальнай рызе сярэдзены 18 ст.), «Стрэчанне».

Зноскі

' НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1327, арк. 8.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі