Мінікой: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне, ступа
Радок 25:
}}
 
'''Мінікой''' або '''Маліку''' ([[англійская мова|англ.]] ''Minicoy '', [[дывехі, мова|дывехі]] މަލިކު , [[малаялам]] ''മലിക്കു'') — [[атол]] у [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]], частка [[Лакадыўскія астравы|Лакадыўскіх астравоў]]. Уваходзіць у склад [[Лакшадвіп]], саюзнай тэрыторыі [[Індыя|Індыі]]. Плошча сушы - 4,39 кв. км. Насельніцтва (2001 г.) - 9495 чал.
 
== Геаграфія ==
Атол мае [[карал]]авае паходжанне і складаецца з 2 [[востраў|астравоў]] Мінікой і Вірынгілі, а таксама шырокай [[лагуна|лагуны]]. Востраў Мінікой займае большую частку сушы, заняты насаджэннямі [[какосавая пальма|какосавай пальмы]]. Лагуна і [[рыф]] адрозніваюцца багаццем марской [[фаўна|фаўны]].
 
== Гісторыя ==
Сучасная назва паходзіць ад старажытнай ''Mahiladū'', літаральна "«жаночы востраў"». [[арабы|Арабскія]] [[гандаль|гандляры]] перайначылі яе ў ''Маліку'' ("«уладарскі"»), а [[Вялікабрытанія|брытанцы]] - у ''Мінікой''.
 
Згодна паданням мясцовых жыхароў, Мінікой быў населены нашчадкамі [[Мальдыўскія астравы|мальдыўскіх]] княгінь Камбарані і Кахаратукаманы. Нашчадкі Камбарані сталі земляробамі і суднаўладальнікамі, а нашчадкі Кахаратукаманы - рыбакамі і мараплаўцамі. [[Археалогія|Археолагамі]] знойдзены ''салібалу'' - месцы знаходжання старажытных [[будызм|будысцкіх]] [[ступаСтупа, архітэктура|ступ]]. Відавочна, у старажытнасці атол належыў да [[Мальдывы|Мальдыўскай дзяржавы]], але з XVII ст. яго аспрэчвалі ўладары [[Малабар]]скіх княстваў. У [[1790]] г. [[Брытанская Ост-Індская кампанія]] перадала яго ў кіраванне раджы [[Горад Канур|Канура]] ў абмен на даніну.
 
У [[1947]] г. атол фактычна ўвайшоў у склад [[Індыя|Індыі]]. У [[1956]] г. на ім быў праведзены дадатковы [[рэферэндум]], на якім большасць жыхароў выказалася за ўваходжанне ў склад Індыі. Атол быў уключаны ў склад саюзнай тэрыторыі [[Лакшадвіп]].
 
== Насельніцтва ==
Мінікойцы клічуць сябе ''малікун'' і складаюць субэтнічную групу [[дывехі]], блізкую па [[мова|мове]] і [[культура|культуры]] да насельнікаў суседніх [[Мальдывы|Мальдываў]]. Яны спавядаюць [[іслам]], аднак захавалі старую матрылакальную сістэму сваяцтва. Мужчыны звычайна жывуць у [[сям'я|сем'ях]] жонак. Маёмасць перадаецца па жаночай лініі. Да [[1956]] г. захоўваліся шчыльныя сувязі з насельнікамі бліжэйшых [[Мальдыўскія астравы|Мальдыўскіх астравоў]].
 
Мінікойцы вядомы як добрыя маракі і будаўнікі традыцыйных драўляных суднаў, на якіх раней плавалі ад [[Аравійскі паўвостраў|Аравійскага паўвострава]] да [[Нікабарскія астравы|Нікабарскіх астравоў]]. 82% мясцовых жыхароў пісьменныя.
 
== Спасылкі ==
* [http://www.maj.s5.com/minicoy.htm Мінікой - грамадства і культура]
 
[[Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна|М]]