Гісторыя Польшчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сучасная Польшча: дадаў падзеі 2010 і 2015 г.
Радок 358:
 
На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Польшчы 21 кастрычніка 2007 перамагла партыя «Грамадзянская платформа», набраўшы 41,6% галасоў. Новым прэм'ер-міністрам стаў лідар партыі Дональд Туск. Другое месца заняла кіруючая кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» (32,11 %) братоў Качыньскіх. Таксама ў Сейм прайшлі выбарчы блок «Левыя і дэмакраты» (13,15 %) і Польская сялянская партыя (8,91 %).
 
У красавіку 2010 года прэзідэнт Лех Качыньскі і частка палітычнай і ваеннай эліты загінулі ў авіякатастрофе. Выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў маршал сейма Браніслаў Камароўскі. На датэрміновых выбарах ў ліпені 2010 года Браніслаў Камароўскі быў абраны прэзідэнтам краіны набраўшы ў другім туры 53,01% галасоў. Другое месца з 46,99% заняў Яраслаў Качыньскі.
 
З 2015 года прэзідэнтам краіны стаў Анджэй Дуда, набраўшы 51,1% галасоў супраць 48,5% у Браніслава Камароўскага.
 
25 кастрычніка 2015 адбыліся парламенцкія выбары, на якіх перамогу атрымала найбуйнейшая апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць» з доляй 37,6% галасоў, тады як кіруючая «Грамадзянская платформа» набрала 24,1% галасоў.
 
== Гл. таксама ==