Вялікая вайна (1409—1411): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gytha (размовы | уклад)
др better quality image
Радок 1:
'''Вялікая вайна 1409—1411 гадоў''' — [[баявыя дзеянні]] паміж [[Польскае каралеўства|Польскім каралеўствам]] і [[ВКЛ|Вялікім Княствам Літоўскім]] з аднаго боку і [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] з другога.
[[Выява:Jan Matejko, BattleBitwa ofpod GrunwaldGrunwaldem.jpg|right|320px|thumb|[[Ян Матэйка]], [[Грунвальдская бітва]]]]
 
ВКЛ імкнулася вярнуць захопленую ордэнам [[Жамойць]], Польскае каралеўства — [[Памор'е, Польшча|Памор'е]] і маркграфства [[Новая Марка|Новую Марку]], пакінуць за сабой [[Добжынская зямля|Добжынскую зямлю]]. Абедзве дзяржавы хацелі разграміць узброеныя сілы ордэна. Крыжакі імкнуліся захаваць за сабой гэтыя землі асабліва Жамойць. Жамойць якая злучала паморска-прускія і [[Лівонія|лівонскія]] ўладанні ордэна. Вайне папярэднічала актыўная дыпламатычная дзейнасць. Ордэн, ахвяраваўшы буйныя грашовыя сумы заручыўся падтрымкай чэшскага караля [[Вацлаў, кароль чэшскі|Вацлава]] і венгерскага караля [[Жыгімонт, кароль венгерскі|Жыгімонта]]. ВКЛ [[14 верасня]] [[1408]] заключыла мір з [[Масковія|Маскоўскім вялікім княствам]], чым забяспечыла сябе тыл. Крыжакі і саюзнікі праводзілі прапагандысцкую кампанію і вербавалі наймітаў па ўсёй [[Еўропа|Еўропе]]. 31 мая [[1409]] у Жамойці выбухнула паўстанне супраць ордэна, неафіцыйна падтрыманае вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Ваенныя дзеянні пачаліся [[16 жніўня]] [[1409]], калі войскі ордэна напалі на польскія гарнізоны ў Добжынскай зямлі. У час ваеннай кампаніі 1409 крыжакі захапілі Добжынскую зямлю, у Новай Марцы разбілі паспалітае рушэнне, войскі ВКЛ уступілі ў Жамойць і выгналі адтуль ворага, палякі вярнулі [[Быдгашч]]. [[8 кастрычніка]] 1409 Польшча пры пасрэдніцтве караля Вацлава заключыла з ордэнам перамір'е «да заходу сонца» [[24 чэрвеня]] 1410, паводле якога абодва бакі захоўвалі ўладанні на час падпісання пагаднення, палякі абавязваліся не дапамагаць жамойтам і іх саюзнікам. Перамір'е не тычылася ВКЛ, аднак ордэн актыўных дзеянняў супраць княства не пачаў. 8-9 снежня [[1409]] у [[Брэст|Брэсце]] адбылася тайная нарада, на якой польскі кароль [[Ягайла]] і [[Вітаўт]] разгледзелі і ўзгаднілі стратэгічна-тактычныя пытанні летняй кампаніі 1410 ({{далей}}: [[Берасцейская сустрэча]]). У маі 1410 году Ордэн заключыў перамір'е з ВКЛ да 24 чэрвеня. Вітаўту ўдалося да канца лета нейтралізаваць войскі лівонскай правінцыі Ордэна, што значна паўплывала на ход ваенных дзеянняў (лівонскія войскі з'явіліся на прускім тэатры вайны толькі ў канцы жніўня). Паказаўшы сябе выдатнымі военачальнікамі Ягайла і Вітаўт шляхам складаных перамяшчэнняў увялі ворага ў зман, прымусілі Ордэн рыхтавацца да нападу з розных бакоў і вылучыць значныя сілы на абарону межаў у розных месцах. Войскі саюзнікаў рушылі на сталіцу ордэна [[Мальбарк]], прымусілі крыжакоў даць генеральную бітву, у выніку якой тэўтонская армія пацярпела поўнае паражэнне ({{далей}}: [[Грунвальдская бітва]]). Ордэнская дзяржава выратавалася дзякуючы рашучым дзеянням комтура [[Генрых фон Плаўэн|Генрыха фон Плаўэна]], які здолеў апярэдзіць саюзнікаў, першы дабраўся да сталіцы і арганізаваў яе абарону. [[Аблога Марыенбурга, 1410|Аблога Марыенбурга]] (Мальбарка) ([[25 ліпеня]] — 19 верасня 1410) скончылася беспаспяхова. Ваенныя дзеянні працягваліся з перапынкамі на перамір'е. Вялікая вайна скончылася [[Торунскі мір|Торунскім мірам]] [[1411]], паводле якога ўсе гарады і замкі, захопленыя ў час вайны, вярталіся ўладальнікам, Жамойць перадавалася ВКЛ, а пасля смерці Вітаўта — ордэну, Добжынская зямля пакідалася за Польшчай. Перамога саюзнікаў моцна падарвала магутнасць Тэўтонскага ордэна і спыніла яго агрэсію на ўсходзе.