Сяргей Георгіевіч Выскварка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Тэатральны дзеяч | Імя = Сяргей Георгіевіч Выскварка | Арыгінал імя = | Фота...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:45, 17 сакавіка 2016

Сяргей Георгіевіч Выскварка (нар. 7 лістапада 1971; в. Пласток, Любанскі раён Беларусь) — збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог.

Сяргей Георгіевіч Выскварка
Дата нараджэння 11 ліпеня 1971(1971-07-11) (52 гады)
Месца нараджэння вёска Пласток
Адукацыя
Прафесія этнахарэограф, фалькларыст

Біяграфія

Сяргей Выскварка нарадзіўся ў вёсцы Пласток Любанскага раёна ў вялікай сям'і. Ужо з дзяцінства цікавіўся традыцыйнай культурай і танцамі, з якімі знаёміла родная бабуля. Скончыў Пластокскую сярэднюю школу №86. З 1991 года працаваў у дамах культуры Любаншчыны. У 1996-1998 праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў 52004 частцы г. Стараканстанцінава ва Ўкраіне. З 1999 спецыяліст па фальклоры і этнаграфіі Любанскага раённага цэнтра культуры, мастацкі кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага танцавальнага калектыва "Верабейкі" (створаны ў 1993).[1] У 2004 годзе завочна скончыў факультэт Традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага ўніверсітэта культуры (сёння БДУКіМ). Цяпер працуе загадчыкам арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры.

На ніве фальклору

Сяргей Выскварка даследуе традыцыйную народную культуру Любаншчыны: запісаў звыш за 400 народных песень, 95 традыцыйных мясцовых танцаў (сярод якіх такія рэдкія творы, як «Войра карагодам», «Каваля» «Кадрыля на пяць штоф»), больш за 15 карагодаў і народных гульняў. Рэкунструяваў традыцыйныя "Гасцявыя кірмашы", абрад "Спальванне русалкі". Аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных традыцыйным танцам і фальклору. [2] Сяргей Выскварка на працягу многіх гадоў праводзіць майстар-класы традыцыйных танцаў. З'яўляецца куратарам летняй школы традыцыйных танцаў «Пятровіца» (арг. Н. Кухарэнка).

Вядучы шматлікіх свят, у тым ліку «Фальклорная вандроўка» (1993, 1998, 2003), «Гліняны звон» (1996), Рэспубліканскі кірмаш «Вясна - 2000» (г.Салігорск), Рэспубліканскае свята гумару «Капыльскія пацехі» (1999, 2002) і інш. [3]

Файл:Кацярына Панчэня і Сяргей Выскварка. 2012.jpg
Кацярына Панчэня і Сяргей Выскварка. в.Пласток

Сям'я

Жанаты з Валянцінай Бубіч. Мае сына Арцёма (1998 г.н.) і дачку Арыну (2005 г.н.).







Бібліяграфія

Файл:С.Г.Выскварка. Беларускі танцавальны фальклор.jpg
Вокладка кнігі «Беларускі танцавальны фальклор»
  • «Танцавальны фальклор у традыцыйным вяселлі Любаншчыны» (2001)
  • «Спецыфіка танцавальнага фальклору Любаншчыны» (2003)
  • «Да пытання захавання і развіцця рэгіянальнай мастацкай культуры» (2003)
  • «Комплекснае даследванне фальклорна-этнаграфічных традыцый Любаншчыны» (2003)
  • «Беларускі танцавальны фальклор. Методыка працы з дзіцячым факльклорным калектывам» (Мн.:Зміцер Колас, 2015)

Зноскі

  1. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.290
  2. Беларускі танцавальны фальклор: Методыка працы з дзіцячым фальклорным калектывам / С.Г. Выскварка. — Мн.: Зміцер Колас, 2015. — 84 с.
  3. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.290

Літаратура