Розніца паміж версіямі «Фрыдрых Вільгельм Ніцшэ»

др
арфаграфія
др (→‎У Сеціве: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (3) using AWB)
др (арфаграфія)
У якасці культурна-этычнага ідэалу новага тыпу чалавека вылучаў эстэтызаваны ім вобраз звышчалавека як магчымага і дасягальнага ў перспектыве рэальнай будучыні ідэалу ўсяго чалавецтва. Характэрнымі рысамі ідэальнага чалавека лічыў уменне ахвяраваць сабой, велікадушнасць і прагу дзейнай любові, сумленнасць, бясстрашнасць, цвёрдасць, гераізм і г.д. («Так казаў Заратустра», т. 1-3, 1883-84). У творах «Ecce Homo», «Антыхрысціянін» (абодва 1888) і інш. на першы план ён ставіў культ моцнай асобы, якая з крайняй жорсткасцю пераадольвае ўсе маральныя нормы грамадства. Паняццем звышчалавека Ніцшэ актыўна карысталіся нацысты, ствараючы ідэалогію пануючай расы, і прыпісвалі арыйскай расе рысы звышчалавека, які ў адносінах да «чужых» свабодны ад маральных абмежаванняў і кіруецца ў сваіх дзеяннях інстынктамі. Сам Ніцшэ быў праціўнікам любых форм панавання масавай свядомасці і расізму. На яго думку, жыццё ёсць праяўленне, аб'ектывізацыя волі, але не абстрактнай сусветнай волі (як у [[А. Шапенгаўэр]]а), а канкрэтнай волі да ўлады; яе ён разглядаў як аснову «права моцнага», якім павінен кіравацца сапраўдны чалавек ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.
 
Фрыдрых Ніцшэ сцвярджаў, што на працягу ўсёй гісторыі рабы спрабавалі навязаць сваю мараль пануючым арыстакратам, і пачатак гэтаму працэсу паклалі яўрэі ў [[Стары запавет|Старым запавеце]], а вышэйшае развіццё ён атрымаў у [[хрысціянства|хрысціянстве]], найперш у Нагорнай пропаведзі Ісуса Хрыста. АдсюдьАдсюль вынікае неабходнасць пераадолення вынікаў «паўстання рабоў» у маралі, вяртання чалавека да сапраўднага існавання, да самога сябе.
 
Ф. Ніцшэ прадказваў распад еўрапейскай духоўнасці і дэвальвацыю яе каштоўнасцей, узнікненне «масавага грамадства» і таталітарызму, панаванне «будучага хама» з яго нівеліроўкай чалавека пад сцягам усеагульнай роўнасці людзей. Барацьба Ніцшэ за вызваленне людзей ад улады духоўных і сацыяльных аўтарытэтаў, якая ўвайшла ў гісторыю культуры пад лозунгам «пераацэнкі былых да гэтага часу каштоўнасцей», зрабіла яго адным з найболшнайбольш яркіх прадстаўнікоў еўрапейскага [[нігілізм]]у («Па той бок дабра і зла: прэлюдыя да філасофіі будучыні», 1886, «Да генеалогіі маралі», 1887).
 
Ён быў агрэсіўным крытыкам традыцыйнай маралі, утылітарызму, тагачаснай філасофіі [[матэрыялізм]]у, нямецкага [[ідэалізм]]у, нямецкага [[рамантызм]]у і сучаснасці таго часу ў цэлым. Ніцшэ стварыў вялікую колькасць афарызмаў і эксперыментальных формаў пісьма. Хоць яго творчасць была пасля скажоная і асацыяванаеасацыяваная то з філасофскім рамантызмам, то з нігілізмам, то з [[антысемітызм]]ам і [[нацызм]]ам — сам Ніцшэ горача адмаўляў сваю прыналежнасць да гэтых формаў, якія ўжо існавалі ў яго час, аж да прамога супрацьстаяння ім. Яго часта лічылі натхніцелем філасофскага і літаратурнага [[экзістэнцыялізм]]у, а пазней і [[постмадэрнізм]]у. У шматлікіх адносінах, яго погляды цяжка зразумець у любых сістэматычных формах. Казаць аб цэласным вучэнневучэнні Ніцшэ, мабыць, нельга., Аа яго творчасць была і застаецца прадметам гарачых спрэчак.
 
== Спадчына ==
Спадчына Фрыдрыха Ніцшэ паўплывала на развіццё філасофіі, эстэтыкі і літаратуры канца ХІХ — ХХ ст., стала своеасаблівым «ніцшэанскім» пластом еўрапейскай культуры. Ён з'яўляецца адным з самых чытаемыхчытаных мысляроў. Многія яго ідэі ў разнастайнай інтэрпрэтацыі атрымалі развіццё ў [[філасофія жыцця|філасофіі жыцця]] і філасофіі культуры, [[пазітывізм]]е, прагматызме, фенаменалогіі, [[экзістэнцыялізм]]е.
 
У вострых дыскусіях аб прыродзе маральнай філасофіі Ніцшэ, яго разуменні сутнасці быцця і звышчалавека, свабоды творчасці, каштоўнасці валявой дзейнасці ўдзельнічалі Г. Зімель, Г. Файгінгер, О. Шпенглер, [[А. Камю]], [[М. Хайдэгер]], У. Салаўёў, [[Х. Артэга-і-Гасет]], [[М. Бярдзяеў]] і інш. Ніцшэ прадугадаў ідэі і ўстаноўкі псіхааналізу ў разуменні чалавека як адзінства некалькіх узроўняў і асаблівасцей яго дзеянняў, абумоўленых неўсвядомленымі матывамі. Генетычны падыход да вытлумачэння псіхічных з'яў і ўніверсальнага імкнення асобы да ўвасаблення сваіх магчымасцей і волі да ўлады збліжалазбліжае яго канцэптуальныя пазіцыі з [[З. Фрэйд]]ам, [[Э. Фром]]ам, К. Хорні, А. Адлерам, [[К. Г. Юнг]]ам і інш. Шэраг ідэй Ніцшэ (два пачаткі культуры, культ жыцця і трагічнасці, адмаўленне маралі, разбурэнне рэлігіі і пафас міфатворчасці) знайшоў адлюстраванне ў творчасці [[Т. Ман]]а, [[Б. Шоў]], [[Дж. Лондан]]а, В. Брусава, М. Гумілёва, М. Ікбана і інш.
 
== Літаратура ==