Нацыянальная меншасць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др битая ссылка
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Нацыянальныя меншасці''' — нацыянальныя супольнасці ў поліэтнічных дзяржавах, якія складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны. Да іх звычайна адносяцца групы людзей, што пастаянна жывуць на тэрыторыі пэўнай дзяржавы, маюць яе грамадзянства, але адрозніваюцца сваім этнічным паходжаннем, матэрыяльнай і духоўнай культурай, [[самасвядомасць|самасвядомасцю]], [[мова]]й, рэлігіяй, ментальнасцю. Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматэтнічных краінах свету. Іх асноўныя правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі законамі, міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі. У прынятай [[ААН]] у 1992 «Дэкларацыі правоў асоб, што належаць да нацыянальных ці этнічных, рэлігійных і моўных меншасцей» абвешчаны іх правы на бесперашкоднае развіццё сваёй культуры, мовы і рэлігіі, стварэнне ўласных аб'яднанняў і таварыстваў, а таксама магчымасць карыстацца ўсімі грамадзянскімі свабодамі без ніякай дыскрымінацыі і абмежавання. Закон «Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь», прыняты ў 1992, гарантуе свабоднае развіццё культур, моў ([[Моўныя правы|моўныя правы]]), традыцый усіх этнічных супольнасцей у Беларусі, садзейнічае гарманізацыі міжнацыянальных адносін, дазваляе ствараць нацыянальныя грамадскія арганізацыі і культурна-асветныя ўстановы.
 
У Беларусі прадстаўнікі нацыянальных меншасцей упершыню з'явіліся ў сярэднявеччы (пераважна ў 14-16 ст.), што было абумоўлена геапалітычным становішчам беларускіх зямель на скрыжаванні шляхоў паміж Польшчай і [[Расія]]й, [[Украіна]]й і [[Літва|Літвой]], міграцыйнымі працэсамі, войнамі, міжэтнічнымі кантактамі і г.д. Паводле перапісу [[1989]] у [[БССР]] пражывалі прадстаўнікі каля 100 нацыянальных меншасцей, у т.л. 1342 тыс. [[рускія|рускіх]] (13,2%), 418 тыс. [[палякі|палякаў]] (4,1%), 291 тыс. [[украінцы|украінцаў]] (2,9%), 111,9 тыс. [[яўрэі|яўрэяў]] (1,1%); жывуць таксама [[татары]], [[літоўцы]], [[латышы]], [[немцы]], [[цыганы]] і інш. Усе разам яны складаюць звыш 20% насельніцтва Беларусі. У канцы 1980-х г. узніклі першыя культурна-асветніцкія таварыствы нацыянальных меншасцей. Зарэгістраваныя згуртаванні маюць палякі, яўрэі, рускія, украінцы, татары, літоўцы, немцы, армяне, азербайджанцы і карэйцы. У чэрвені [[1994]] годзе ў [[Мінск]]у заснаваны Цэнтр нацыянальных культур Беларусі.