Хася Прусліна: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Хася Мендзелеўна Прусліна ==Хася Мендзелеўна Прусліна==(23.1.1901, в...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:20, 22 сакавіка 2016

==Хася Мендзелеўна Прусліна==(23.1.1901, в. Гарбачова, цяпер Расонскі раён —25.11.1972, Мінск)- дзеячка мінскага падполля, узначальвала атрад супраціву нацыстам у габрэйскім гета

Хася Мендзелеўна Прусліна

Дзейнасць падчас вайны

Калі Германія напала на СССР, праводзіла мужа ў войска і засталася з двума дзецьмі. Неўзабаве ўсе трое апынуліся ў гета. Маленькага сына фашысты забілі падчас адной са сваіх «акцый». Дачку ўдалося запісаць беларускай і выратаваць, адправіўшы ў дзіцячы прытулак.

Хася ўзначаліла ў гета адну з падпольных груп-«дзясятак», у задачу якой уваходзіла сувязь з астатнім горадам. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай па-за гета і здолела звязаць нелегальныя габрэйскія групы з Мінскім падполлем. Аднак далейшае знаходжанне ў горадзе зрабілася смяротна небяспечным: на вуліцах з'явіліся сотні нямецкіх улётак з яе фотаздымкам. У партызанскім аддзеле яна адразу трапіла на падазрэнне «асобага аддзела», якія абвясцілі Прусліну засланкай акупантаў. На шчасце, адзін з байцоў аказаўся яе колішнім студэнтам і выратаваў Хасю ад расстрэлу.

Дзейнасць пасля вайны

Пасля вайны адмовілася ад прапановы пакінуць сабе падпольнае імя і змяніць нацыянальнасць.

Доўгі час над усімі ўдзельнікамі Мінскага падполля, якое не кантралявалася ўладамі, вісела абвінавачанне ў здрадніцтве. Падазрэнні здымаліся толькі з закатаваных у гестапа. Падпольны рух у гета не быў выключэннем, хутчэй наадварот, бо ўлады не прызнавалі асобай палітыкі гітлераўцаў у дачыненні да габрэяў.

З мэтаю рэабілітацыі мінскага, у тым ліку і габрэйскага супраціву нацыстам, Прусліна, рызыкуючы страціць працу, распачала чытанне сваіх неартадаксальных лекцый. У 1957-м, не зважаючы на папярэджанні «кампетэнтных органаў», яна арганізавала кампанію зваротаў да Мікіты Хрушчова, у ЦК КПСС і цэнтральныя выданні. Былі напісаны дзясяткі лістоў з сотнямі подпісаў былых падпольшчыкаў.

Праз тры гады намаганні Пруслінай далі плён: часопіс «Коммунист» надрукаваў першы артыкул, дзе Мінскае падполле прызнавалася, так бы мовіць, «легітымным».

Літаратура

Уладзімер Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — 668 с.: іл.

Спасылкі