Розніца паміж версіямі "Хася Прусліна"

2 байты выдалена ,  5 гадоў таму
Калі Германія напала на [[СССР]], праводзіла мужа ў войска і засталася з двума дзецьмі. Неўзабаве ўсе трое апынуліся ў гета. Маленькага сына Мая фашысты забілі падчас карнай акцыі. Дачку Дзіну ўдалося запісаць беларускай і выратаваць, адправіўшы ў дзіцячы прытулак.
 
Па даручэнні аднаго з кіраўнікоў падполля Міхаіла Гебелева Хая Менделевна ўзначаліла так званую «дзясятку» ўдзельнікаў супраціву ў горадзе. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай па-за гета і здолела звязаць нелегальныя габрэйскія групы з Мінскім падполлем. Арганізоўвала збор зброі, медыкаментаў, адзення для партызан, перапраўку вязняў гета ў лес, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Па заданні Гебелева Хася з дапамогай іншых жанчынўладкоўвала габрэйскіх дзяцей у дзіцячыя дамы. Аднак далейшае знаходжанне ў горадзе зрабілася вельмі небяспечным: на вуліцах з'явіліся сотні нямецкіх улётак з яе фотаздымкам, таму  Прусліна сышла ў партызанскі атрад. Там яна адразу трапіла пад падазрэнне Асобага аддзела , які абвясціў Прусліну шпіёнкай. Ад растрэлу яе выратаваў адзін з байцоў, які аказаўся яе колішнім студэнтам.
 
=== Дзейнасць пасля вайны ===
37

правак