Прастытутка (фільм): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
EROY (размовы | уклад)
File
Радок 1:
'''Прастытутка'''  — чорна-белая нямая драма кінастудыі "«[[Беларусьфільм]]"». Рэжысёр  — Алег Фрэліх. Сцэнарый: Я. Дземідовіч, Ной Галкін, Віктар Шклоўскі. Першы паказ адбыўся [[15 сакавіка]] [[1927]]  г.
 
== Сюжэт ==
[[File:Проститутка. (Убитая жизнью). (1926).webm|thumb|Прастытутка, 1926]]
Гады НЭПа. На ўскраіне [[Масква|Масквы]] шчасліва жыве сям'я Тыркіных. Пётр працуе ў мясніка-прыватніка Кандрацьева. Надзея вядзе гаспадарку і выхоўвае дваіх маленькіх дзяцей. У тым жа доме ў далёкай сваячкі Барбары жыве сірата Люба. «Цётка» эксплуатуе, б'е дзяўчыну, за грошы дапамагае суседу спакусіць яе і ў рэшце рэшт «за ўпартасць» выганяе на вуліцу. Тут Люба трапляе ў чэпкія рукі зводніцы, якая прымушае яе падпісаць кабальную распіску. Няшчасце абвальваецца і на сям'ю Тыркіных. Трагічна гіне Пётр. Застаўшыся без сродкаў да існавання, Надзея спачатку вымушана сысціся з мясніком, а потым пайсці на панэль. На бульвары яна сустракаецца з колішняй прастытуткай Манькай, якая распавядае ёй пра свой лёс.
 
Калі Манька працавала пакаёўкай, яе спакусіў сын гаспадыні. Выгналі на вуліцу, яна трапіла ў дом цярпімасці. Наступствам стала венерычная хвароба, ад якой Манька лечыцца да гэтага часу. Спроба Надзеі зарабіць [[прастытуцыя]]й не атрымоўваецца. Небяспечна захварэла дзіця, і ў адчаі яна спрабуе скончыць жыццё [[самагубства]]м, кінуўшыся ў палонку. Яе ратуюць. Сярод выратавальнікаў - — Люба, якая здолела вырвацца з лап зводніцы і працуе цяпер у пашывачнай майстэрні пры венералагічным дыспансеры, і яе новы сябар - — камсамолец Шура. Зводніца спрабуе шантажаваць Любу распіскай, пагражаючы распавесці пра яе мінулым Шуры. Але Люба распавядае яму ўсё сама. Шура спачувае ёй і дапамагае напісаць ліст пракурору. Прытон зводніцы ліквідаваны міліцыяй. Люба і Шура шчаслівыя. Наладжваецца жыццё і ў Надзеі: Шура дапамог ёй уладкавацца ў трамвайны парк стрэлачніцай, дзеці ў садку. А Манька зноў трапляе ў венерычную бальніцу.
 
== Гл. таксама ==
* [[Спіс беларускіх фільмаў]]
 
== Літаратура ==
* ''Игорь Авдеев'', ''Лариса Зайцева'' Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926-19701926—1970).  — Минск: Беларуская навука, 2001.  — Т. 1.  — 240 с.  — ISBN 985-08-0023-2
 
[[Катэгорыя:Фільмы Беларусі]]