Загароддзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Загароддзе.svg|thumb|Загароддзе]]
'''Загароддзе''' — прыўзнятая [[раўніна]] на паўднёвым захадзе [[Беларусь|Беларусі]], фізіка-геаграфічны раён Беларускага Палесся.
 
Размяшчаецца ў цэнтральнай і паўднёвай частках [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]. Мяжуе з [[Прыбужская раўніна|Прыбужскай раўнінай]], [[Прыпяцкае Палессе|Прыпяцкім Палессем]], [[Брэсцкае Палессе|Брэсцкім Палессем]]. Працягласць з захаду на ўсход 85 км, з поўначы на поўдзень 15—35 км. Плошча каля 2,2 тыс. км².
 
Найвышэйшы пункт 179 м (каля в. [[Кротава]]). Адносныя перавышэнні над прылеглай азёрна-алювіяльнай раўнінай на поўначы да 20—30 м.
 
У тэктанічных адносінах 3агароддзе знаходзіцца на [[Палеская седлавіна|Палескай седлавіне]] і ўтворана ледавіковымі і водна-ледавіковымі адкладамі беларускага, бярэзінскага і дняпроўскага ледавікоў. У паўночнай частцы вылучаюць краявы ледавіковы комплекс, у паўднёвай — паніжаную, пераважна водна-ледавіковую раўніну. Паверхня паўночнай часткі ўзгорыста-градавая, перасечаная, з абсалютнымі адзнакамі 140—170 м. Уздоўж правабярэжжа р. [[Ясельда]] працягнулася асіметрычная канцова-марэнная града (даўжыня 70 км, найбольшая шырыня да 20 км) напорнага паходжання, з адорвенямі даантрапагенавых парод у ледавіковых адкладах і гляцыядыслакацыямі на паўночных схілах. На поўдзень ад яе спадзістахвалістая і плоская водна-ледавіковая раўніна (найбольшая вышыня 140—155 м), уздоўж паўднёвай ускраіны якой пясчаныя дзюны, грады і ўзгоркі. Пашыраны пласкадонныя забалочаныя лагчыны.
 
Карысныя выкапні: [[керамічная сыравіна]], [[мел]], [[торф]], [[сілікатныя пяскі|сілікатныя]] і [[будаўнічыя пяскі]].
 
[[Сярэдняя тэмпература]] студзеня -5,2, ліпеня 18,6 °С; ападкаў 573 мм; вегетацыйны перыяд 201 сут.
 
Раўніна з'яўляецца часткай Балтыйска-Чарнаморскага водападзелу. Уздоўж паўночнай і паўднёвай мяжы цякуць рэкі басейна Дняпра — [[Ясельда]] і [[Піна]], на захадзе — прытокі [[Заходні Буг|Заходняга Буга]]. Па раўніне працякаюць невялікія, пераважна каналізаваныя, рэкі [[Стрымня]], [[рака Самароўка|Самароўка]], [[рака Піліпаўка|Піліпаўка]], [[рака Мерачанка|Мерачанка]] і інш.
 
Глебы [[Дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], [[дзярнова-аглееныя глебы|дзярнова-аглееныя]] і [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]]. Пад лесам 25% тэрыторыі. Лясы ў асноўным шыракаліста-хваёвыя і хваёвыя, засталіся невялікімі ўчасткамі. У заходняй частцы 3агароддзя захаваліся балоты і лугі. 30% тэрыторыі пад ворывам[[ворыва]]м.
 
== Літаратура ==